Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пачаў узбагачаць уран вышэй за прадугледжаны зьдзелкай узровень


Намесьнік кіраўніка іранскага МЗС Абас Аракчы

Іран з 7 ліпеня пачынае ўзбагачаць уран вышэй 3,67%. Пра гэта заявіў намесьнік кіраўніка іранскага МЗС Абас Аракчы, паведамляе агенцтва Mehr.

Аракчы падкрэсьліў, што Тэгеран будзе адмаўляцца ад часткі абавязацельстваў па зьдзелцы кожныя 60 дзён, калі яе ўдзельнікі ня будуць прытрымлівацца дасягнутых дамоўленасьцей. Аракчы таксама адзначыў, што «дзьверы для дыпляматыі па-ранейшаму адкрытыя, аднак неабходныя новыя ініцыятывы» для вырашэньня сытуацыі, якая склалася.

У траўні Іран павялічыў вытворчасьць узбагачанага ўрану, які можа ўжывацца як у атамных рэактарах, так і для стварэньня ядзернай зброі. У краіне і без таго назапашаны запас узбагачанага ўрану, які перавышае абʼёмы, абумоўленыя ядзернай зьдзелкай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG