Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адмовіўся ад часткі абавязаньняў ядзернай угоды


© Shutterstock
© Shutterstock

Улады Ірану вырашылі перастаць выконваць частку абавязаньняў у межах так званай ядзернай угоды, піша Reuters са спасылкай на іранскае інфармагенцтва ISNA.

Рашэньне прынятае з ініцыятывы Рады бясьпекі Ірану, распавяла крыніца ў іранскім агенцтве па справах ядзернай энэргетыкі. Паводле гэтай крыніцы, Тэгеран цяпер зможа ўзбагачаць уран да любога ўзроўню, якога пажадае кіраўніцтва краіны.

Іранскі чыноўнік заявіў Reuters, што яго краіна гатовая да любога сцэнару — «ад канфрантацыі да дыпляматыі», але дадаў, што Злучаныя Штаты «не гатовыя да яшчэ адной вайны на Блізкім Усходзе», прыгразіўшы «наступствамі, якія немагчыма ўявіць».

На мінулым тыдні іранскія ўлады зьвярнуліся да Кітаю, Францыі, Нямеччыны, Расеі і Вялікай Брытаніі з просьбай кампэнсаваць краіне страты ад амэрыканскіх санкцыяў. Паводле заяваў іранскага кіраўніцтва, краіна мае намер вярнуцца да поўнага аднаўленьня ядзернай праграмы, калі астатнія краіны-ўдзельніцы дамовы не дадуць гарантыяў аб дапамозе цягам 60 дзён.

У адказ на гэта міністры замежных спраў Нямеччыны, Францыі і Вялікай Брытаніі заявілі, што ня маюць намеру спыняць выкананьне сваіх абавязаньняў па ўгодзе з Іранам, але ня прымуць «ультыматум» Тэгерана.

Ядзерную ўгоду падпісалі ў 2015 годзе. Тады Іран пагадзіўся не ўзбагачаць уран да ўзроўню, які дазваляе распрацоўваць ядзерную зброю, у абмен на зьняцьце санкцыяў ЗША і Эўразьвязу. Але ў 2018 годзе прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пастанавіў выйсьці з пагадненьня — і Злучаныя Штаты пачалі вяртаць абмежаваньні адносна Ірану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG