Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У самым паўднёвым горадзе Беларусі зафіксавалі рэкорд холаду за 26 гадоў


Ілюстрацыйна фоте

Новы тэмпэратурны антырэкорд зафіксаваны ў Беларусі ў ноч на 3 жніўня. У самым паўднёвым горадзе краіны, дзе вядуцца мэтэаназіраньні, — Брагіне — паветра астыла да 7,7 градуса, што на 0,2 градуса ніжэй за абсалютны мінімум, адзначаны ў гэтым раённым цэнтры Гомельскай вобласьці 3 жніўня 1993 года, перадае БелаПан.

Самай халоднай мінулая ноч была ў Васілевічах — 6,6 градуса вышэй за нуль. Тут паўтораны рэкорд 1969 года.

Абсалютны антырэкорд ночы складае 4,7 (3 жніўня 1964 года ў Лідзе).

Паводле прагнозу сыноптыкаў, у найбліжэйшыя ночы тэмпэратура месцамі можа ўпасьці да +5.

Раней Белгідрамет адзначаў, што сярэдзіна цяперашняга лета аказалася самай халоднай за апошнія 20 гадоў. Тэмпэратурныя антырэкорды ночы, паводле праведзенага БелаПАН аналізу апэратыўных карт тэмпэратур і архіва Белгідрамета на рэсурсе meteoinfo.by, абнаўляліся 4, 5 і 13–16 ліпеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG