Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шторм «Бары» ужо стаў першым сёлета атлянтычным ураганам і пагражае поўдню ЗША


Ураган "Маёкл" у Флорыдзе, 2018. Ілюстрацыйнае фота

У Новым Арлеане рыхтуюцца да прыходу магутнага трапічнага шторму. У некаторых раёнах штату абвешчаная абавязковая эвакуацыя

Сыноптыкі ЗША прысвоілі статус урагану магутнаму трапічнага шторму «Бары», які наблізіўся да ўзьбярэжжа Луізіаны. Максымальная хуткасьць ветру ў эпіцэнтры «Бары» цяпер складае 120 км за гадзіну. Ураган дасягне тэрыторыі ЗША на працягу бліжэйшых гадзін, паведамляе «Ройтэрз» са спасылкай на Нацыянальны цэнтар па назіраньні за ўраганамі.

Неўзабаве пасьля выхаду на сушу сіла ўрагану саслабне, і ён зноў будзе пераведзены ў катэгорыю шторму — гэта адбудзецца на працягу 24-36 бліжэйшых гадзін.

Нацыянальны цэнтар па назіраньні за ўраганамі папярэдзіў, што «Бары», верагодна, прынясе з сабой небясьпечныя штармавыя прылівы, а таксама моцныя вятры і дажджы. Хуткасьць ветру ўнутры шторму дасягае 100 кілямэтраў за гадзіну, а сам шторм рухаецца да ўзьбярэжжа з хуткасьцю 7 кілямэтраў за гадзіну.

Жыхары Новага Арлеану ўмацоўваюць свае дамы і папаўняюць запасы ў сувязі з набліжэньнем «Бары», які насоўваецца на ўзьбярэжжы Луізіаны з Мэксыканскай затокі.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп яшчэ ў чацьвер увечары ўвёў надзвычайнае становішча ў Луізіане, упаўнаважыўшы Міністэрства ўнутранай бясьпекі і Фэдэральнае агенцтва па надзвычайных сытуацыях каардынаваць выкарыстаньне фэдэральных фондаў і рэсурсаў, каб дапамагчы штату справіцца са штормам і яго наступствамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG