Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце зьбіраюць подпісы за беларускія назвы для прыродаахоўных тэрыторый


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жыхар Магілёва Ўладзіслаў Чаховіч стварыў пэтыцыю, у якой просіць даваць запаведнікам, нацыянальным паркам і помнікам прыроды назвы на беларускай мове з далейшай трансьлітарацыяй на расейскую.

Таксама ў пэтыцыі просяць дапоўніць беларускімі назвамі сьпісы прыродаахоўных тэрыторый на сайце Мінпрыроды, каб пазьбегнуць іх «аматарскімі перакладамі».

У пэтыцыі сьцьвярджаецца, што цяпер прыродаахоўным тэрыторыям прыродаахоўным тэрыторыям прысвойваюцца назвы на расейскай мове. Гэта парушае артыкул 17 Закона аб найменьнях геаграфічных абʼектаў, паводле якога назвы геаграфічных абʼектаў мусяць прысвойвацца на беларускай мове і далей трансьлітаравацца на расейскую.

На момант публікацыі пад пэтыцыяй падпісаліся 61 раз, для адпраўкі пэтыцыі не хапае 139 подпісаў.

Пэтыцыю накіруюць у Дзяржаўны камітэт па маёмасьці, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG