Больш як 100 тысячаў прэзэрватываў на спартоўцаў і яшчэ 20 тысячаў — заўзятарам у фан-зонах. Гэта нармальна, на алімпіядах столькі і раздаюць.
Як не дапусьціць вяртаньня паўзабытых хваробаў? Наколькі эфэктыўным можа быць разьлік на лекі ўласнай вытворчасьці? Адказвае Сырыл Шывэр, выканаўчы дырэктар францускага аддзяленьня MSD, адной з найбуйнейшых у сьвеце фармацэўтычных кампаній.
Сярод найбольш прыкметных зьменаў — выключэньне са сьпісу безрэцэптурных шэрагу антыбіётыкаў і некаторых іншых прэпаратаў. Таксама адмяняюцца абмежаваньні на продаж «у адны рукі» больш за дзьве ўпакоўкі некаторых лекаў.
У Менску не рэкамэндуюць купацца на шмат якіх папулярных пляжах, але не забараняюць цалкам. Агулам рэкамэндацыі тычацца 27 зонаў па ўсёй краіне.
Супрацоўнікі мэдычных установаў распавялі Свабодзе, што яны набываюць для працоўных патрэб за свае грошы.
У некаторых рэгіёнах Беларусі бракуе вакцыны «Эўпэнта» і бацькам прапануюць выкарыстоўваць іншыя вакцыны платна.
Новапрызначаны міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік асноўнымі сваімі задачамі на пасадзе назваў барацьбу з карупцыяй, памяншэньне лістоў чаканьня і зьніжэньне цэнаў на лекі.
Двухгадоваму хлопчыку, які памёр ад мэнінгіту ў Гомельскай абласной дзіцячай больніцы, «мэдычная дапамога аказвалася ў поўным абʼёме», сказаў у інтэрвію газэце «Гомельская праўда» начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя аблвыканкаму Ігар Баранаў.
З моманту, калі вакцыну была зарэгістравалі, была праведзена яе закупка, і паступленьні «Эўпэнты» ў краіну чакаюцца ў найбліжэйшы час.
Лёс Валера Малашкі няпэўны. «Чалавек ён добры, талковы, вельмі добры спэцыяліст, дасьведчаны, — казаў Лукашэнка. — Але бывае так, што не яго гэтая праца».
Новага кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Аляксандар Лукашэнка прызначыў праз год пасьля пачатку гучнай «справы лекараў», у выніку якой былі арыштаваныя дзясяткі мэнэджэраў у мэдыцынскай галіне.
Новы быў галоўным урачом менскага анкалягічнага дыспансэра. Што са старым, пакуль не паведамляецца. Лукашэнка кажа, карупцыянэры «трошкі прыбурэлі».
У Хэльсынкі нядаўна прадставілі грунтоўнае навуковае дасьледаваньне пра забруджваньне рэк антыбіётыкамі. У Беларусі падобных дасьледаваньняў не праводзілі, аднак эколягі таксама занепакоеныя.
Калегія Вярхоўнага суду Беларусі пакінула ў сіле прысуд Менскага гарадзкога суду ў дачыненьні былога дырэктара РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандра Бялецкага, якога ў лютым прызналі вінаватым у хабарніцтве і асудзілі на 7,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Ад пачатку 2019 году ў Беларусі зарэгістравана 106 выпадкаў адру, 35 — завозныя, астатнія — зьвязаныя з завознымі. Паколькі спосабаў лячэньня ад адру не існуе, адзіная надзейная абарона — прышчэпкі.
«Баюся, што наступнымі нашымі пацыентамі будуць і інтэрнэт-залежныя людзі», — выказаў засьцярогу кандыдат мэдычных навук, загадчык аддзелу разладаў паводзін Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя Міхаіл Важэнін.
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) афіцыйна прызнала хваробай «гульнявы разлад», дадаўшы яго да новай міжнароднай клясыфікацыі хваробаў.
Навукоўцы з амэрыканскага ўнівэрсытэту Джэфэрсана распрацавалі «вакцыну» ад рака тоўстай кішкі.
Год таму ў сям’і Гулецкіх са Смаргоншчыны здарылася трагедыя — моцна траўмаваўся сын. Бацькі да сёньня ня могуць дараваць дактарам, што тыя ня здолелі аказаць кваліфікаваную дапамогу, залячыўшы яго да сьмерці.
Уладальніка маскоўскага шматпрофільнага мэдыцынскага цэнтру «Ф Клінікс», 32-гадовага бізнэсоўца зь Беларусі Паўла Фралова падазраюць у махлярстве асабліва буйнога памеру — на суму каля 1 млрд расейскіх рублёў (каля 15,5 млн даляраў), паведамляе «Коммерсантъ».
Кіраўніцтва Сьветлагорскай раённай лякарні празь мясцовую газэту папрасіла грамадзян памагчы рублём бясплатнай мэдыцыне. Ці Сьветлагорская бальніца самая бедная ў Гомельскай вобласьці, ці галоўны ўрач самы сьмелы, калі агучыў праблему?
Сэнат прыняў законапраект. Ці губэрнатарка падпіша такі закон, невядома.
За 4 месяцы 2019 году захворваньняў на кішэчныя інфэкцыі ў Беларусі стала на 21% меней у параўнаньні зь леташнімі паказчыкамі.
Міністар аховы здароўя Нямеччыны Енс Шпан прапанаваў штрафаваць бацькоў, якія адмаўляюцца вакцынаваць сваіх дзяцей ад адру. Ён заявіў пра гэта ў камэнтары выданьню Bild.
У сьмерці на ўроку фізкультуры 8-гадовага вучня з Быхаўскага раёну Ягора Бабашкі мясцовы аддзел Сьледчага камітэту ў ходзе праверкі вінаватых ня выявіў і ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмовіў.
Чаму зьяўляюцца рухі вакцынаскептыкаў? Што рухае людзьмі, якія адмаўляюцца ад вакцынацыі для сябе і сваіх дзяцей? Як ставяцца да гэтага мэдыкі і ці шмат залежыць ад якасьці прышчэпак і даверу да мэдычнай сыстэмы?
У раённым шпіталі Рэчыцы шафа ўпала на 94-гадовую пацыентку. Жанчына атрымала пераломы рознай ступені цяжкасьці.
Лукашэнка анасаваў чарговыя затрыманьні ў сфэры мэдыцыны.
Чаму публічнае кармленьне грудзьмі выклікае спрэчкі і часта нэгатыўныя рэакцыі? Чаму яно важнае?
Гэта можа дазволіць распрацаваць спэцыяльную дыягнастычную прыладу, якая здолее апавяшчаць чалавека аб надыходзе прыступу.
Таксама ім забаранілі карыстацца сеткавым маркетынгам. Вакцыны не забаранілі, але назвалі неабавязковымі.
У Беларусі штогод апэрыруюць больш за 30–35 дзяцей і падлеткаў з дыягназам «рак шчытападобнай залозы».
Былога начальніка вайскова-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны 44-гадовага палкоўніка Аляксея Яськова асудзілі на 9 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасьці.
У 2019-м праграме замяшчальнай тэрапіі ў Беларусі спаўняецца 12 гадоў. За гэты час празь лекаваньне прайшлі тысячы людзей.
У палове выпадкаў адзёр завезьлі з-за мяжы, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Беларускі студэнт з Горадні, які вучыцца ў Польшчы, захварэў на адзёр.
Сама Нобэлеўскакя ляўрэатка тлумачыць, што пазыцыю Пазьняка ёй пераказалі заходнія журналісты.
Кіраўнік аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Іларыён назваў апэрацыі па зьмене полу блюзьнерствам і злачынствам.
24 сакавіка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з сухотамі. Ўсясьветная арганізацыя здароўя праводзіць яго сёлета пад лёзунгам «Час дзейнічаць».
Дзяржаўны абвінаваўца Юры Шарсьнёў папрасіў асудзіць начальніка вайскова-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны Аляксея Яськова на 9 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, а таксама пазбавіць вайсковага званьня, паведамляе Tut.by.
За гэта трэба дзякаваць ня толькі дактарам, але і Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і арганізацыі «Лекары бязь межаў».
Чаму ў беларускіх аптэках іншым разам немагчыма набыць некаторыя імпартныя лекі, якія свабодна прадаюцца ў суседніх краінах? Ці якасныя іх беларускія аналягі? Якія мэты перасьледуе дзяржава на фармацэўтычным рынку?
У Беларусі ня ўсе зьняволеныя зь ВІЧ-інфэкцыяй атрымліваюць адпаведнае лячэньне, заявіў галоўны пазаштатны спэцыяліст па аказаньні мэдыцынскай дапамогі пацыентам зь ВІЧ-інфэкцыяй Міністэрства аховы здароўя Алег Скрыпко.
Галоўны дзяржаўны санітарны доктар Гомельскай вобласьці Аляксандар Тарасенка сказаў карэспандэнту Свабоды, што «хвалявацца ня трэба, ніякай падставы для эпідэміі мэнінгіту няма».
У Лідзе зафіксавалі захворваньне на адзёр. У той час, калі дзяўчынка заразілася, яна была са сваякамі ў Маскве, піша «Лідская газета».
Італьянскія школы ня будуць прымаць вучняў без даведак аб неабходных прышчэпках.
Пацьверджаньня або абвяржэньня ад «Белфармпраму», Міністэрства здароўя і Камітэту дзяржаўнай бясьпекі журналістам не ўдалося атрымаць. У мерапрыемствах канцэрну цягам тыдня замест Шаўчука бярэ ўдзел ягоны намесьнік.
Група эўрапейскіх навукоўцаў паведаміла пра ВІЧ-станоўчага жыхара Вялікай Брытаніі, у крыві якога ўжо больш за паўтара года пасьля адмены тэрапіі не выяўляюцца сьляды віруса імунадэфіцыту чалавека.
Супрацоўнікі менскага аэрапорту выявілі ў міжнародным паштовым адпраўленьні забароненае рэчыва: два пакеты травы эфэдры агульнай вагой 500 грамаў.
Загрузіць яшчэ