Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уступае ў сілу новы пералік лекавых сродкаў, што рэалізуюцца без рэцэпта доктара



Сярод найбольш прыкметных зьменаў — выключэньне са сьпісу безрэцэптурных шэрагу антыбіётыкаў і некаторых іншых прэпаратаў. Таксама адмяняюцца абмежаваньні на продаж «у адны рукі» больш за дзьве ўпакоўкі некаторых лекаў.

Міністэрства аховы здароўя скарэктавала пералік безрэцэптурных прэпаратаў пастановай ад 10 красавiка 2019 года № 27, якая была апублікавана 23 траўня і празь месяц уступіла ў сілу.

Сярод найбольш прыкметных зьменаў — выключэньне са сьпісу безрэцэптурных шэрагу антыбіётыкаў, у тым ліку аксацыліна і бэнзілпэніцыліна. Толькі амаксіцылін і ампіцылін па-ранейшаму будуць прадаваць без рэцэпта.

Выключаны зь пераліку безрэцэптурных лекаў і некаторыя іншыя прэпараты: діурэтык тарасемід, супрацьпухлінны прэпарат фінастэрыд і камбінаваныя аральныя кантрацэптывы, выключэньне — «Пасьцінор», яго па-ранейшаму можна будзе купіць без рэцэпту лекара.

Таксама адмяняюцца абмежаваньні на продаж «у адны рукі» больш за 50 доз або дзьвюх упаковак. Але па-ранейшаму больш за дзьве ўпакоўкі нельга будзе купіць лекі, у складзе якіх ёсьць сьпірт, фэнабарбітал або пэрманганат калія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG