Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабакі адчуваюць набліжэньне эпілептычнага прыпадку ў людзей. ВІДЭА


Сабакі могуць адчуваць прыступ эпілепсіі за некалькі хвілін, а часам і гадзін да яго ўзьнікненьня, высьветлілі францускія і амэрыканскія навукоўцы ва унівэрсытэце гораду Рэн (Université de Rennes).

Востры нюх сабак (яны маюць 220 мільёнаў нюхальных рэцэптараў, а чалавек — 5 мільёнаў) дазваляе ім выяўляць зьмены ў паху ад цела чалавека, зьвязаныя, напрыклад, з хваробай.

Каманда навукоўцаў з Францыі і ЗША правяла шэраг дасьледаваньняў, у якіх узялі ўдзел пяць пацыентаў з эпілепсіяй (хранічным хваробай мозгу, якая праяўляецца ў выглядзе кароткачасовых міжвольных курчаў). Спэцыяльна навучаным пяці сабакам давалі абнюхваць ёмістасьці з потам людзей да і пасьля абвастрэньня захворваньня, у стане спакою і пасьля фізычных нагрузак.

Дасьледчыкі паведамляюць, што сабакі па-іншаму рэагавалі на пот, зьвязаны з абвастрэньнем эпілепсіі, і дасьледавалі яго даўжэй, чым любы іншы пах.

«Гэта ясна паказвае, што сапраўды існуе спэцыфічны пах у эпілептычнага прыступаў», — напісалі аўтары дасьледаваньня.

Калі пот сапраўды набывае спэцыфічны перад прыступам эпілепсіі, гэта можа дазволіць распрацаваць так званы «электронны нос» — спэцыяльную дыягнастычную прыладу, , якая здолее апавяшчаць чалавека аб надыходзе прыпадку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG