Лукашэнка пра «справу мэдыкаў»: «Саджалі і будуць саджаць»

Спыніўся Лукашэнка і на мэдыцыне, якая сёньня «вядомая ва ўсім сьвеце». Адзінае, загадаў даць справаздачу, ці не «п’янтосы тыя 600 чалавек», якім перасадзілі пячонку.

Пры гэтым паабяцаў, што «казнакрадаў» у белых халатах «саджалі і будуць саджаць». Ніхто дараваць ня будзе за адкаты, за склады валюты ў гаражы.

«Не бяры чужога, дараваньня нікому ня будзе», — сказаў ён па-беларуску.

На чарзе па кайданкі яшчэ сотня чалавек, праанансаваў Лукашэнка. Ён абурыўся, што, калі хірургі робяць складаныя апэрацыі, некаторыя іх начальнікі бяруць хабары.

​
XS
SM
MD
LG