Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі дзяцей без прышчэпак будуць выключаць з садкоў і штрафаваць іх бацькоў


Сымптомы адзёру. Ілюстрацыйнае фота
Сымптомы адзёру. Ілюстрацыйнае фота

Італьянскія школы ня будуць прымаць вучняў без даведак аб неабходных прышчэпках.

Італьянскія школы ня будуць прымаць вучняў без даведак аб неабходных прышчэпках, паведамляе ВВС.

Законапраект прынялі на тле росту захворвання на адзёр (кор). Дзяцей да 6 гадоў могуць выключыць зь дзіцячага садка, калі ня будзе прадастаўленая даведка пра вакцынацыю дзіцяці.

У той жа час да заняткаў ў малодшай і сярэдняй школе вучняў дапусьцяць, але бацькоў, якія не падалі мэдычныя даведкі аб прышчэпках, аштрафуюць на суму ад 100 да 500 эўра.

Для дзяцей у Італіі абавязковымі і бясплатнымі зьяўляюцца 10 прышчэпак супраць:

  • поліяміеліту;
  • дыфтэрыі;
  • слупняка;
  • гепатыту В;
  • коклюшу;
  • гемафільнай інфекцыі тыпу b;
  • адзёру;
  • краснухі;
  • эпідэмічнага паратыту (сьвінкі);
  • вятранкі.

Адкладаць дзеянне закону, як гэта было зроблена у 2018 г., парлямэнт больш ня будзе, хоць пра гэта і прасіў Матэа Сальвіні (Matteo Salvini), міністар унутраных справаў, піша today.it.

З прычыны зьмяншэньня маштабаў імунізацыі адзёр хутка распаўсюджваецца ва ўсім свеце. У 2017 годзе (гэта апошні год, за які сабраныя дадзеныя па сьмяротнасці) ад адзёру памерла больш за 109 тысяч чалавек, прычым большасьць з іх ніколі не былі прышчэпленыя, альбо толькі нядаўна атрымалі першую прышчэпку, але без паўторнай вакцынацыі.

Недавер да вакцынацыі ў розных краінах выкліканы неаднолькавымі прычынамі. У мусульманскіх краінах ілжывых чутак аб выкарыстаньні тканак сьвіньні ў вытворчасці вакцыны аказалася дастаткова, каб бацькі адмовіліся прышчапляць дзяцей. Ад 2001 году ў ЗША колькасць адмоваў ад прышчэпак павялічылася у чатыры разы. Адмаўляючыся прышчапляць сваіх дзяцей, бацькі прыводзяць самыя розныя прычыны, піша Foreign Policy. Тут і звышпрыбыткі фармацэўтычных кампаніяў, і схаванае заражэньне ртуцьцю, і страх перад разььвіццём аўтызму ў дзяцей, і агульнае нежаданьне бацькоў глядзець на тое, як скуру іх дзяцей пратыкаюць іголкамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG