Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў Беларусі забаранілі або не рэкамэндавалі купацца


Ілюстрацыйнае фота

Спэцыялісты Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі зь мінулай суботы ўзялі 1003 пробы вады, зь якіх 50 былі прызнаныя неадпаведнымі нормам паводле мікрабіялягічных паказьнікаў, яшчэ 6 — паводле санітарна-хімічных.

Па стане на 14 чэрвеня цалкам забаронена купацца на наступных вадаёмах:

  • Мазыр — пляж на левым беразе Прыпяці;
  • Пухавіцкі раён — вадаём мястэчка Дукора;
  • Пухавіцкі раён — возера Мацярынскае.
  • Слонім — сажалка на праспэкце Незалежнасьці, вядомая як «Салдацкае возера».

Купаньне для дзяцей і дарослых рэкамэндавана абмежаваць тут:

  • Гомель — пляж «Каскад-2»;
  • Горадня — возера Юбілейнае;
  • Горадня — пляж ва ўрочышчы Ласосна;
  • Каленкавічы — гарадзкі пляж;
  • Касьцюковіцкі раён — зона адпачынку «Баравец»;
  • Магілёў — пляж на Дняпры;
  • Магілёў — Грабянёўскае возера, яно ж возера Броды;
  • Магілёўскі раён — зона на Дняпры ля вёскі Палыковічы;
  • Магілёўскі раён — сажалка каля вёскі Вільчыцы.

Купаньне толькі для дзяцей рэкамэндавана абмежаваць у наступных зонах:

  • Гомель — пляж «Каскад-1»;
  • Гомель — пляж «Прудкоўскі»;
  • Жлобін — пляж «Вірскі»;
  • Жлобін — пляж «Прыдняпроўскі»;
  • Менск — пляжы 7 і 8 вадасховішча «Дразды»;
  • Менск — пляжы 8 і 9 на Заслаўскім вадасховішчы, вядомым як «Менскае мора»;
  • Менск — пляж 1 Камсамольскага возера;
  • Менск — пляж 4 вадасховішча «Крыніца»;
  • Нароўля — гарадзкі пляж;
  • Сьветлагорскі раён — вадаём ля вёскі Сакавічы.

Тым часам надвор’е ў Беларусі за бягучы тыдзень пабіла шэраг тэмпэратурных рэкордаў. На выходных, прагназуюць сыноптыкі, сьпёка крыху спадзе, але дажджы чакаюцца толькі ў асобных раёнах на поўдні. Небясьпека пажараў захоўваецца, таму забарона на наведваньне лясоў уведзеная ў большасьці раёнаў краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG