У Хэльсынкі нядаўна прадставілі грунтоўнае навуковае дасьледаваньне пра забруджваньне рэк антыбіётыкамі. У Беларусі падобных дасьледаваньняў не праводзілі, аднак эколягі таксама занепакоеныя.
Калегія Вярхоўнага суду Беларусі пакінула ў сіле прысуд Менскага гарадзкога суду ў дачыненьні былога дырэктара РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі Аляксандра Бялецкага, якога ў лютым прызналі вінаватым у хабарніцтве і асудзілі на 7,5 года зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Ад пачатку 2019 году ў Беларусі зарэгістравана 106 выпадкаў адру, 35 — завозныя, астатнія — зьвязаныя з завознымі. Паколькі спосабаў лячэньня ад адру не існуе, адзіная надзейная абарона — прышчэпкі.
«Баюся, што наступнымі нашымі пацыентамі будуць і інтэрнэт-залежныя людзі», — выказаў засьцярогу кандыдат мэдычных навук, загадчык аддзелу разладаў паводзін Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру псыхічнага здароўя Міхаіл Важэнін.
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) афіцыйна прызнала хваробай «гульнявы разлад», дадаўшы яго да новай міжнароднай клясыфікацыі хваробаў.
Навукоўцы з амэрыканскага ўнівэрсытэту Джэфэрсана распрацавалі «вакцыну» ад рака тоўстай кішкі.
Год таму ў сям’і Гулецкіх са Смаргоншчыны здарылася трагедыя — моцна траўмаваўся сын. Бацькі да сёньня ня могуць дараваць дактарам, што тыя ня здолелі аказаць кваліфікаваную дапамогу, залячыўшы яго да сьмерці.
Уладальніка маскоўскага шматпрофільнага мэдыцынскага цэнтру «Ф Клінікс», 32-гадовага бізнэсоўца зь Беларусі Паўла Фралова падазраюць у махлярстве асабліва буйнога памеру — на суму каля 1 млрд расейскіх рублёў (каля 15,5 млн даляраў), паведамляе «Коммерсантъ».
Кіраўніцтва Сьветлагорскай раённай лякарні празь мясцовую газэту папрасіла грамадзян памагчы рублём бясплатнай мэдыцыне. Ці Сьветлагорская бальніца самая бедная ў Гомельскай вобласьці, ці галоўны ўрач самы сьмелы, калі агучыў праблему?
Сэнат прыняў законапраект. Ці губэрнатарка падпіша такі закон, невядома.
За 4 месяцы 2019 году захворваньняў на кішэчныя інфэкцыі ў Беларусі стала на 21% меней у параўнаньні зь леташнімі паказчыкамі.
Міністар аховы здароўя Нямеччыны Енс Шпан прапанаваў штрафаваць бацькоў, якія адмаўляюцца вакцынаваць сваіх дзяцей ад адру. Ён заявіў пра гэта ў камэнтары выданьню Bild.
У сьмерці на ўроку фізкультуры 8-гадовага вучня з Быхаўскага раёну Ягора Бабашкі мясцовы аддзел Сьледчага камітэту ў ходзе праверкі вінаватых ня выявіў і ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адмовіў.
Чаму зьяўляюцца рухі вакцынаскептыкаў? Што рухае людзьмі, якія адмаўляюцца ад вакцынацыі для сябе і сваіх дзяцей? Як ставяцца да гэтага мэдыкі і ці шмат залежыць ад якасьці прышчэпак і даверу да мэдычнай сыстэмы?
У раённым шпіталі Рэчыцы шафа ўпала на 94-гадовую пацыентку. Жанчына атрымала пераломы рознай ступені цяжкасьці.
Лукашэнка анасаваў чарговыя затрыманьні ў сфэры мэдыцыны.
Чаму публічнае кармленьне грудзьмі выклікае спрэчкі і часта нэгатыўныя рэакцыі? Чаму яно важнае?
Гэта можа дазволіць распрацаваць спэцыяльную дыягнастычную прыладу, якая здолее апавяшчаць чалавека аб надыходзе прыступу.
Таксама ім забаранілі карыстацца сеткавым маркетынгам. Вакцыны не забаранілі, але назвалі неабавязковымі.
У Беларусі штогод апэрыруюць больш за 30–35 дзяцей і падлеткаў з дыягназам «рак шчытападобнай залозы».
Былога начальніка вайскова-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны 44-гадовага палкоўніка Аляксея Яськова асудзілі на 9 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасьці.
У 2019-м праграме замяшчальнай тэрапіі ў Беларусі спаўняецца 12 гадоў. За гэты час празь лекаваньне прайшлі тысячы людзей.
У палове выпадкаў адзёр завезьлі з-за мяжы, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Беларускі студэнт з Горадні, які вучыцца ў Польшчы, захварэў на адзёр.
Сама Нобэлеўскакя ляўрэатка тлумачыць, што пазыцыю Пазьняка ёй пераказалі заходнія журналісты.
Кіраўнік аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Іларыён назваў апэрацыі па зьмене полу блюзьнерствам і злачынствам.
24 сакавіка адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы з сухотамі. Ўсясьветная арганізацыя здароўя праводзіць яго сёлета пад лёзунгам «Час дзейнічаць».
Дзяржаўны абвінаваўца Юры Шарсьнёў папрасіў асудзіць начальніка вайскова-мэдыцынскага ўпраўленьня Мінабароны Аляксея Яськова на 9 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці, а таксама пазбавіць вайсковага званьня, паведамляе Tut.by.
За гэта трэба дзякаваць ня толькі дактарам, але і Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і арганізацыі «Лекары бязь межаў».
Чаму ў беларускіх аптэках іншым разам немагчыма набыць некаторыя імпартныя лекі, якія свабодна прадаюцца ў суседніх краінах? Ці якасныя іх беларускія аналягі? Якія мэты перасьледуе дзяржава на фармацэўтычным рынку?
У Беларусі ня ўсе зьняволеныя зь ВІЧ-інфэкцыяй атрымліваюць адпаведнае лячэньне, заявіў галоўны пазаштатны спэцыяліст па аказаньні мэдыцынскай дапамогі пацыентам зь ВІЧ-інфэкцыяй Міністэрства аховы здароўя Алег Скрыпко.
Галоўны дзяржаўны санітарны доктар Гомельскай вобласьці Аляксандар Тарасенка сказаў карэспандэнту Свабоды, што «хвалявацца ня трэба, ніякай падставы для эпідэміі мэнінгіту няма».
У Лідзе зафіксавалі захворваньне на адзёр. У той час, калі дзяўчынка заразілася, яна была са сваякамі ў Маскве, піша «Лідская газета».
Італьянскія школы ня будуць прымаць вучняў без даведак аб неабходных прышчэпках.
Пацьверджаньня або абвяржэньня ад «Белфармпраму», Міністэрства здароўя і Камітэту дзяржаўнай бясьпекі журналістам не ўдалося атрымаць. У мерапрыемствах канцэрну цягам тыдня замест Шаўчука бярэ ўдзел ягоны намесьнік.
Група эўрапейскіх навукоўцаў паведаміла пра ВІЧ-станоўчага жыхара Вялікай Брытаніі, у крыві якога ўжо больш за паўтара года пасьля адмены тэрапіі не выяўляюцца сьляды віруса імунадэфіцыту чалавека.
Супрацоўнікі менскага аэрапорту выявілі ў міжнародным паштовым адпраўленьні забароненае рэчыва: два пакеты травы эфэдры агульнай вагой 500 грамаў.
Да 80% рынку наркотыкаў у Беларусі — марыхуана і гашыш.
Найлепшы вынік сярод краінаў былога СССР у Эстоніі — 32-е месца, тады як у ЗША 35-е.
Міністарка працы заявіла, што ЭКА «дазволіць атрымаць харошых, здаровых дзяцей». А каталіцкая царква выступіла рэзка супраць у звароце да міністра здароўя і старшыні Палаты прадстаўнікоў.
Аднаго з кіраўнікоў горадзенскага гарадзкога шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі затрымалі за карупцыю пры закупліваньні эндапратэзаў. Дома ў яго знайшлі 15 тысяч даляраў, паведамляецца на сайце УУС Горадзенскага аблвыканкаму.
Ніякіх законных падставаў, каб забараніць устаноўку «Табакерак», няма, мяркуе гарвыканкам. Разьбіраем аргумэнты за і супраць тытунёвых шапікаў.
На афіцыйным сайце Акадэміі навук у спасылцы «акадэмікі» прозьвішча Аляксандра Бялецкага ёсьць, але яго біяграфія не адкрываецца, як у іншых акадэмікаў. Сайт паведамляе, што «такой старонкі не існуе».
Віцэ-прэмʼер Беларусі Ігар Петрышэнка назваў «укідам і беспадстаўнай сэнсацыяй» навіну, што мэдыкі будуць перадаваць міліцыі інфармацыю пра полавыя сувязі дзяўчат да 16 гадоў.
Кожны год у нашым цэнтры «Матуля» мы разьбіраем па некалькі справаў падлеткавай цяжарнасьці. Кожны выпадак асобны, не падобны адзін на другі. Але штосьці агульнае ёсьць.
Эфэктыўнасьць гэтага не даказаная, а рызыкі істотныя.
Пасьля плянавых мэдаглядаў мэдыкі будуць інфармаваць упраўленьні ўнутраных спраў пра факты полавага жыцьця школьніц, маладзейшых за 16 гадоў. Мы спыталі на вуліцах Менску, ці правільна гэта.
Абмяркоўваем рашэньне МУС, паводле якога мэдыкі пасьля плянавых мэдаглядаў будуць паведамляць міліцыі пра сэксуальнае жыцьцё беларусак да 16 гадоў.
Калегія Менскага гарадзкога суда прысудзіла былому дырэктару РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі, акадэміку Аляксандру Бялецкаму 7,5 гадоў зьняволеньня з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Загрузіць яшчэ