Валянтэр штабу Бабарыкі Антон Бяленскі абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 342 («удзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Ён прызнаў віну часткова: што стаяў у счэпцы, выходзіў з пратэстамі супраць фальсыфікацыі выбараў на вуліцу; але адмовіў, што браў у іх актыўны ўдзел.