Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня мусіць быць крымінальнага перасьледу за інфармацыю, якая складае грамадзкі інтарэс», — прадстаўніца АБСЭ пра вырак Барысевіч і Сарокіну


Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйра.
Прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйра.

Прысуд журналістцы парталу Tut.by Кацярыне Барысевіч — яшчэ адзін удар па свабодзе сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі, заявіла прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Тэрэза Рыбэйра.

«Я засмучаная рашэньнем суду, які прысудзіў Кацярыне Барысевіч 6 месяцаў пазбаўленьня волі, — цытуе эўрачыноўніцу агенцтва БелаПАН. — Не павінна быць крымінальнага перасьледу за інфармацыю, якая ўяўляе законны грамадзкі інтарэс».

2 сакавіка суд Маскоўскага раёну Менску асудзіў журналістку Кацярыну Барысевіч да 6 месяцаў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму і штрафу на 2 900 рублёў.

Анэстэзіёлага-рэаніматоляга Арцёма Сарокіна, які праходзіць зь ёй у адной справе, асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 1 год і далі штраф ў памеры 1 450 рублёў.

Працэс вяла судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка.

Барысевіч прызнаная вінаватай у падбухторваньні да выдаваньня мэдычнай тайны (ч. 3 арт. 178, ч. 5 арт. 16 КК), Сарокін — у разгалошваньні мэдычнай тайны, што прывяло да цяжкіх наступстваў (ч. 3 арт. 178 КК).

Кацярына Барысевіч засталася пад вартай, Арцёма Сарокіна пастанавілі вызваліць у зале суду. Праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG