Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя ў падтрымку асуджанай журналісткі ў Менску. ФОТА


Удзельніцы акцыі
Удзельніцы акцыі

У Менску прайшла акцыя салідарнасьці з асуджанай журналісткай Кацярынай Барысевіч.

Жанчыны ў чорных строях моўчкі прайшліся па вуліцы Кастрычніцкай. У руках яны трымалі белыя ружы, а нанесеныя паўзьверх мэдычных масак крыжы імітавалі залеплены рот і адначасова забарону на свабоду слова.

2 сакавіка суд Маскоўскага раёну Менску вынес вырак журналістцы парталу Tut.by Кацярыне Барысевіч і лекару Арцёму Сарокіну.

Журналістка пакараная 6 месяцамі пазбаўленьня волі (больш за 3 месяцы зьняволеньня да суду залічаць у тэрмін) і штрафам 2900 рублёў.

Мэдык асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на год і штрафам 1450 рублёў. Яго вызвалілі ў залі суду.

Абаіх абвінавачвалі ў разгалошваньні мэдычнай таямніцы, што нібыта пацягнула за сабой цяжкія наступствы. Сарокін у інтэрвію Барысевіч расказаў, што ў забітага актывіста Рамана Бандарэнкі не было алькаголю ў крыві, як сьцьвярджалі прадстаўнікі розных ведамстваў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, але вырак абвясьцілі ўжо пры поўнай залі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG