Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як за адно і тое ж можна даць год умоўна альбо 10 гадоў строгага рэжыму


Суд над Аляксандрам Троцкім у Менску

Аднолькавую правіну суд у Расеі кваліфікаваў як «гвалт», суд у Беларусі — як «замах на забойства».

У Маскве суд прысудзіў Аляксандру Мучаеву, які падчас акцыі 23 студзеня ў падтрымку Навальнага наехаў на супрацоўніка паліцыі, год умоўна з выпрабавальным тэрмінам у 1 год, паведамляе Інтэрфакс.

Мучаеву, які наехаў паліцыянту на нагу, інкрымінавалі гвалт у дачыненьні да прадстаўніка ўлады. Пракурор прасіў 1,5 года калёніі агульнага рэжыму, суд даў год умоўна. Прысуд Мучаеву — першы ў Маскве за акцыю ў падтрымку Навальнага.

У Менску на мінулым тыдні суд завяршыў разгляд падобнай справы супраць 45-гадовага бізнэсоўца Аляксандра Троцкага за наезд 12 жніўня на супрацоўніка ДАІ. Тады машыну Троцкага спынілі людзі са зброяй і ў балаклавах, ён спалохаўся, хацеў уцячы і наехаў на ДАІшніка. Пацярпелы атрымаў траўму нагі, якую экспэртыза прызнала няцяжкай. Справу Троцкага кваліфікавалі як замах на забойства і далі 10 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, пракурор прасіў 11.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG