Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рашуча настроены». У якім стане рок-музыкант, які трымае сухую галадоўку дзявяты дзень


Ігар Банцэр

Горадзенскі рок-музыкант Ігар Банцэр працягвае сухую галадоўку дзявяты дзень.

Як паведаміла жонка Банцэра Анжаліка Арэхва, Ігар працягвае адмаўляцца ад ежы і вады, застаецца ў СІЗА, яго не забралі ў шпіталь.

«Настроены бадзёра і рашуча. Эканоміць сілы, каб хапіла на суд», — пракамэнтавала Арэхва.

Банцэр рыхтуецца да паседжаньня, якое адбудзецца ў 14:30 12 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Горадні.

Сям’я перадае праз адваката Ігару сваю падтрымку, адгаварыць яго больш не спрабуюць. «Гэта немажліва, бо ён рашуча настроены», — перакананая жонка вязьня.

Вядома, што Банцэру мераюць ціск, назіраюць за ім у турме.

Ігара Банцэра судзяць за тое, што дэманстраваў палавыя органы перад міліцыянтам. Пазыцыя Банцэра: гэта быў пэрформанс з танцам, падчас якога ён зьняў шорты, але заставаўся ў стрынгах, а сьпераду яго прыкрывала паясная торбачка. Пацярпелы міліцыянт ня мае прэтэнзій да Банцэра, першапачаткова ён расцаніў ягоны ўчынак як пʼяную выхадку, а не як крымінальнае злачынства.

Банцэру пагражае да трох гадоў калёніі. Ён знаходзіцца пад вартай з 20 кастрычніка мінулага году. Яму 41 год, жанаты, мае траіх непаўналетніх дзяцей.

Летась яго тройчы затрымлівалі за ўдзел у пратэставых акцыях, ён адседзеў у адміністрацыйных справах 18 сутак.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG