Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 судоў супраць беларусаў. Самае важнае пра працэсы дня


11 сакавіка ў Беларусі працягваў працаваць судовы канвэер.

Суд у Салігорскуасудзіў 54-гадовага мужчыну на 1,5 гаду калёніі за супраціў супрацоўнікам міліцыі.

У Савецкім судзе Мінску 11 сакавіка вынесьлі прысуд у крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства») супраць 36-гадовага Юрыя Дрэка за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі «СБ — с… бойцеся». Судзьдзя Аляксандар Воўк асудзіў мужчыну на адзін год «хіміі».

У судзе Фрунзэнскага раёну Менску судзьдзя Андрэй Млечка асудзіў цяжарную Дар’ю Захар на 1,5 году абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, а таксама спагнаць зь яе на карысьць двух міліцыянтаў, якіх яна абразіла, кампэнсацыю маральнай шкоды — 1000 рублёў кожнаму і дзяржпошліну памерам 174 рублі.

29-гадовага Івана Краўцова зь Менску асудзілі на 25-сутачны арышт. 9 сакавіка дадому да яго прыйшлі міліцыянты зь ператрусам. Паводле пратаколу, ён адмовіўся адчыніць міліцыянтам дзьверы.

45-гадовую Алену Малыш, маці траіх дзяцей, судзьдзя Вікторыя Шабуня аштрафавала на 1450 рублёў (50 базавых). Судзьдзя Карсюк паводле арт. 24.23 і 24.3 КаАП аштрафаваў Веру Андрыеўскую, маці трохгадовай дачкі, на 5220 рублёў (180 базавых). Жанчыны былі затрыманыя 10 сакавіка і правялі ноч у ізалятары.

Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі Аляксандра Кулагу, асуджанага судом Брагінскага раёну на два гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстановы адкрытага тыпу па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь), і Уладзіміра Чыжэўскага, асуджанага судом Астравецкага раёну на адзін год і тры месяцы пазбаўленьня волі па ч.1 арт. 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG