Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пачаўся суд над паліцыянтам у справе аб забойстве Джорджа Флойда


Дэманстрацыя супраць паліцэйскага гвалту ў ЗША (архіўнае фота)
Дэманстрацыя супраць паліцэйскага гвалту ў ЗША (архіўнае фота)

У панядзелак у ЗША пачаўся судовы працэс у справе аб забойстве афраамэрыканца Джорджа Флойда.

Ён загінуў 25 траўня 2020 году ў Мінэапалісе пры затрыманьні паліцыянтамі. Пасьля яго сьмерці па гарадах ЗША пракацілася хваля масавых пратэстаў супраць расізму і паліцэйскага гвалту.

У першы дзень працэсу адбудзецца слуханьне аб адборы прысяжных, затым перад судом паўстане паліцэйскі Дэрэк Човін. Суд над паліцыянтам можа працягнуцца да канца красавіка. У жніўні пачнецца разгляд спраў іншых абвінавачаных у датычнасьці да забойства.

Як адзначае Міжнароднае францускага радыё, суд абяцае стаць этапам у барацьбе з расавай дыскрымінацыяй. Пратэсты, якія ахапілі ЗША пасьля гібелі Флойда, былі падтрыманыя ў многіх краінах актывістамі руху за расавае раўнапраўе Black Lives Matter (BLM) (Чорныя жыцьці маюць значэньне).

Паліцэйскі, затрымліваючы Джорджа Флойда, ужыў да яго прыём здушэньня, які прывёў да сьмерці. 46-гадовы Флойд ня быў узброены. Ён прасіў паліцэйскага аслабіць фізычны ціск, паўтараючы, што ня можа дыхаць.

Паліцыю выклікаў супрацоўнік крамы, які западозрыў, што Флойд расплаціўся фальшывай 20-даляравай купюрай. Момант затрыманьня быў зьняты мінакамі на відэа.

Паліцыянтам, якія ўдзельнічалі ў затрыманьні, былі прад’яўленыя абвінавачаньні. Дэрэка Човіна узялі пад варту, але неўзабаве ён быў вызвалены пад заклад. Ён абвінавачваецца ў «забойстве па неасьцярожнасьці». Тры ягоныя калегі былі абвінавачаныя ў спрыяньні і падбухторваньні да забойства.

Судовы працэс выклікаў надзвычайны інтарэс і шмат якія мэдыя вядуць зь яго жывую трансьляцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG