Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі затрымалі падазраванага ў датычнасьці да тэрактаў у Парыжы ў 2015


Удзельнікі тэрарыстычных нападаў у Парыжы 15 лістапада 2015 году

На поўдні Італіі затрымалі падазраванага ў датычнасьці да тэракту ў парыскай канцэртнай залі «Батаклян» у лістападзе 2015 году. Аб затрыманьні 36-гадовага грамадзяніна Альжыру паведаміла ў панядзелак італьянская паліцыя.

Сьледзтва выявіла, што затрыманы ўваходзіў у атрад экстрэмістаў, якія дзейнічалі ў Францыі і Бэльгіі на загад камандаваньня тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Затрыманы дапамог тэрарыстам-сьмяротнікам атрымаць фальшывыя дакумэнты.

Упублікацыі Deutsche Welle адзначаецца, што затрыманы ісламіст ужо адбываў тэрмін у турме ў італьянскім горадзе Бары за захоўваньне падробленых дакумэнтаў. Тэрмін ягонага зьняволеньня павінен быў завяршыцца сёлета ў чэрвені.

Паводле эўрапейскіх сьледчых, затрыманы знаходзіўся ў кантакце з двума экстрэмістамі, датычнымі да тэрактаў у Парыжы ў лістападзе 2015 году.

Працэс па справе аб тэракце ў «Батакляне» мае пачацца ў канцы 2021 году. На лаве падсудных будуць 20 чалавек.

Ахвярамі сэрыі тэрарыстычных нападаў у Парыжы 13 лістапада 2015 году сталі 130 чалавек, больш за 350 атрымалі раненьні. Напады адбыліся каля стадыёну «Стад дэ Франс», у некалькіх кавярнях і рэстаранах, і ў канцэртнай зале «Батаклян».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG