Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паседжаньні суду над Бабарыкам 9 і 10 сакавіка адклалі на няпэўны тэрмін


Віктар Бабарыка

Суд адкладалі на паўмесяца нібыта праз хваробу аднаго з удзельнікаў працэсу, але ў прызначаны дзень працэс не аднавіўся.

Пасяджэньняў суду ў справе Віктара Бабарыкі 9 і 10 сакавіка ня будзе. Пра гэта Tut.by паведаміў адвакат экс-прэтэндэнта ў прэзыдэнты Беларусі Дзьмітры Лаеўскі.

23 лютага стала вядома, што ў судзе абвясьцілі перапынак як мінімум да 9 сакавіка. Гэта нібыта было зьвязана з хваробай аднаго з удзельнікаў працэсу. Але ў аўторак, 9 сакавіка, працэс не аднавіўся. Адвакатам у сакратарыяце паведамілі толькі пра тое, што пасяджэньняў ня будзе, тлумачэньняў гэтаму не далі.

Працэс у «справе Белгазпрамбанка» пачаўся 17 лютага. Справу разглядае Вярхоўны суд у будынку суду Маскоўскага раёну.

Ужо на некалькі пасяджэньняў прэс-служба Вярхоўнага суду адмовілася акрэдытаваць журналістаў недзяржаўных выданьняў. Афіцыйная прычына — прафіляктыка каранавірусу, дэфіцыт месцаў, допуск дастатковай колькасьці СМІ для асьвятленьня працэсу. У залю дапускалі толькі прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ.

Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў «адмываньні» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, паводле арт. 235, ч. 2 Крымінальнага кодэксу, і атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры паводле арт. 430, ч. 3 (прадугледжана пакараньне ад 5 да 15 гадоў).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG