Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія адмовілася дапытаць людзей, якія нібыта ўдзельнічалі ў «схемах Бабарыкі»


Віктар Бабарыка, архіўнае фота
Віктар Бабарыка, архіўнае фота

Вярхоўны суд Беларусі ў панядзелак працягнуў разгляд справы Віктара Бабарыкі і топ-мэнэджараў Белгазпрамбанку.

Як паведамляе Tut.by, сёньня праясьніўся лёс хадайніцтва абароны Віктара Бабарыкі, заяўленага ў першы дзень. Латвія адмовілася дапытаць людзей, нібыта задзейнічаных у «схемах Бабарыкі».

Адвакат Віктара Бабарыкі Яўген Пыльчанка хадайнічаў аб выкліку ў суд двух сьведак, Алексейса Сьцепанаўса і Аляксандра Ростаўса, якія шмат разоў згадваюцца ў справе і, паводле матэрыялаў сьледзтва, задзейнічаныя ў схемах. Абодва не былі ні дапытаныя, ні выкліканыя ў суд.

Тады суд адклаў разгляд гэтага хадайніцтва, сёньня — разгледзеў. Дзяржаўны абвінаваўца прадставіў адказ Генэральнай пракуратуры Латвіі на хадайніцтва аб прававой дапамозе, у якім была і просьба дапытаць гэтых сьведак.

Генпракуратура Латвіі адказала, што даць зьвесткі немагчыма, бо «хадайніцтва зьвязана з палітычнай дзеяй».

У выніку суд адмовіў у выкліку гэтых сьведак, спасылаючыся на тое, што на папярэднім сьледзтве інфармацыя пра гэтых асобаў ня высьветленая.

Пры гэтым абвінавачваньне сьцьвярджае, што Бабарыка, знаходзячыся на тэрыторыі Менску і дзейнічаючы празь Сьцепанаўса, Ростаўса і іншых асоб, якія ня ведалі аб злачыннай дзейнасьці, арганізаваў, сярод іншага, рэгістрацыю кампаній у Латвіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG