Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцы на закрытым судзе вынесьлі вырак у справе аб абразе Лукашэнкі. Агулам у Беларусі ідуць 4 такія працэсы


Аляксандар Лукашэнка на базе АМАП. Менск, 2020 год.
Аляксандар Лукашэнка на базе АМАП. Менск, 2020 год.

Усяго вядома пра чатыры крымінальныя працэсы ў абарону Аляксандра Лукашэнкі ад абразаў, якія адбываюцца на гэтым тыдні ў Беларусі.

Суд Рэчыцкага раёну разгледзеў на закрытым судовым пасяджэньні крымінальную справу аб абразе Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады.

Пра вырак паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на Гомельскі абласны суд.

Фігуранту справы прад'явілі абвінавачваньне паводле ч.1 арт. 368, арт. 369 Крымінальнага кодэксу. Выракам Рэчыцкага суду абвінавачаны быў прызнаны вінаватым у публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі і пакараны за гэта адным годам пазбаўленьня волі. Таксама суд прызнаў яго вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў. На падставе арт. 369 КК яму прызначана пакараньне ў выглядзе арышту на 3 месяцы.

Канчаткова суд прызначыў яму пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на 1 год 2 месяцы з адбываньнем тэрміну ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму.

На гэтым тыдні справы аб абразе Лукашэнкі праходзяць і ў іншых гарадах Беларусі. У прыватнасьці ў судзе Барысаўскага раёна сёньня таксама чакаецца вырак за абразу Лукашэнкі ў сацсетцы. Суд Менскага раёну 11 сакавіка пачынае разглядаць справу аб абразе Лукашэнкі, 12 сакавіка суд Заводзкага раёну Менска пачне разгляд яшчэ адной справы аб абразе Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG