Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З трох берасьцейцаў зьнялі абвінавачаньне па арт. 342 за акцыю 20 верасьня


Карагодны пратэст у Берасьці, 12 верасьня 2020
Карагодны пратэст у Берасьці, 12 верасьня 2020

Падазраваным па арт.342 КК за 20 верасьня пачалі прыходзіць лісты, што падазрэньні зьнятыя, прынамсі трое берасьцейцаў атрымалі лісты, што ў дачыненьні да іх справа спыненая.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ёсьць і добрыя навіны: падазраваным па арт.342 КК за 20 верасьня пачалі прыходзіць лісты, што падазрэньні зьнятыя. Здаецца, справа «развалілася»! Як мінімум трое берасьцейцаў атрымалі лісты, што ў дачыненьні да іх справа спыненая! Нагадаем, што менавіта на той акцыі пратэсту праваахоўнікі стралялі ў паветра, распылялі газ з балёнчыкаў у людзей, якія стаяць у счэпцы. Потым завялі справу па ч.1 арт.342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), у рамках справы праходзілі ператрусы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG