У адміністрацыі падкрэсьліваюць, што перадача вакцын іншым краінам ажыцьцяўляецца ў інтарэсах спыненьня пандэміі ва ўсім сьвеце.
Літву запоўнілі сотні мігрантаў з Іраку, Конга і Камэруну, аднак яны не патрэбны літоўскім працадаўцам нават у якасьці некваліфікаванай працоўнай сілы, піша партал DELFI.
Паводле Міністэрства энэргетыкі Беларусі, рашэньне Ўкраіны абмежаваць імпарт беларускай электраэнэргіі «стварае рызыкі перш за ўсё для ўкраінскіх спажыўцоў».
Газэта «Наша ніва» пачала выходзіць у Вільні з 1906 году ў выглядзе штотыднёвіка. Выдавалася да 1915 году. Пасьля аднавілася ў 1920-м, выйшла 9 нумароў.
Нямеччына ўваходзіць у пяцёрку асноўных эканамічных партнэраў Беларусі, імпарт з гэтай краіны летась склаў 1,6 мільярда даляраў.
Экспэрт у энэргетычнай галіне Тацяна Манёнак аналізуе, ці страціць Беларусь грошы за транзыт расейскага газу, і адказвае на пытаньне, ці сапраўды расейскія нафтавыя кампаніі спыняць пастаўкі на “Нафтан” праз пагрозы санкцыяў.
Эканамічны суд Менска 6 і 7 ліпеня разглядаў скаргу на дзеяньні камісіі, якая вынесла экспэртнае заключэньне аб прызнаньні прадукцыі партала Tut.by і сацсетак выданьня экстрэмісцкімі.
Гарадзкія ўлады Мікалаева абвесьцяць новы тэндэр на закупку аўтобусаў на 4,5 мільёна эўра, выдаткаваных Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам у рамках рэалізацыі праграмы абнаўленьня грамадзкага транспарту.
У 2019 годзе Нямеччына яшчэ апярэджвала Кітай у аб’ёме экспарту ў машынабудаваньні на 1,4%.
Ці прывядуць міжнародныя санкцыі да выхаду палітвязьняў і іншых зьменаў у Беларусі? Як доўга рэжым Лукашэнкі можа існаваць пры санкцыях? Пра гэта разважае аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Вадзім Мажэйка.
У Літве абвясьцілі «экстрэмальную сытуацыю» праз прыток мігрантаў, якія прыбываюць празь Беларусь.
Да прынятага Радай Эўразьвязу 21 чэрвеня чацьвёртага пакету санкцыяў у дачыненьні да афіцыйнага Менску далучыліся шэсьць краінаў.
Такую заяву ён зрабіў на нарадзе аб супрацьдзеяньні заходнім санкцыям супраць ягонага рэжыму, уведзеным за фальсыфікацыю выбараў, гвалт і прымусовую пасадку ў Менску самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце.
У сваім камэнтары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэклямы на беларускім дзяржаўным тэлебачаньні адсутнасьцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў
Аляксандр Лукашэнка выступіў на нарадзе аб супрацьдзеяньні заходнім санкцыям супраць ягонага рэжыму, уведзеным за фальсыфікацыю выбараў, гвалт і прымусовую пасадку ў Менску самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце.
Віцебскі абласны Савет дэпутатаў увёў з 1 жніўня мясцовы збор за перасячэньне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску.
З пэрыядычнасьцю ў некалькі гадоў паміж Беларусьсю і Расеяй узьнікаюць спрэчкі аб умовах пастаўкі нафты, і тады беларускія ўлады шукаюць альтэрнатыву. Глядзім, чым гэта канчалася.
Нацыянальны банк Беларусі прааналізаваў магчымыя наступствы ад вонкавых пагрозаў для беларускай эканомікі.
Чыноўнік ня верыць у прагноз рэзкага падзеньня ВУП ад заходніх санкцый і лічыць, што грошы, акрамя Расеі, урад знойдзе ў фондах некаторых краін і ў азіяцкіх інвэстараў.
Кібэратака на вытворцу праграмнага забесьпячэньня Kaseya, чый софт выкарысоўвала буйная швэдзкая сетка супэрмаркетаў Coop Sweden, а таксама мноства прадпрыемстваў у сфэры малога і сярэдняга бізнэсу па ўсім сьвеце, магла закрануць тысячы кампутараў у Нямеччыне.
Насельніцтва Туркмэністану скарацілася да 2,7 мільёна чалавек, да ўзроўню 1980-х гадоў XX стагодзьдзя. Такую ацэнку сабралі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, якія рыхтуюцца правесьці перапіс насельніцтва, перадае Туркмэнская служба Радыё Свабода.
Хакерская група, якая можа быць зьвязаная з Расіяй, атакавала каля 200 замежных кампаній з дапамогай праграмы-вымагальніка.
Сьвятлана Ціханоўская 1–4 ліпеня знаходзіцца ў Ісьляндыі. У ходзе яе візыту прэзыдэнт Ісьляндыі заявіў аб падтрымцы патрабаваньняў беларускага народу.
2 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў раней ухваленыя Думай папраўкі ў закон аб рэгуляваньні алькагольнай прадукцыі. Цяпер называцца шампанскім можа толькі прадукцыя расейскіх вытворцаў. А імпартнае шампанскае, у тым ліку з францускай Шампані, павінна называцца ігрыстым віном.
У траўні 2021 году ў Беларусі на працу ўзялі на 17 тысяч чалавек меней, чым звольнілі. Глядзім, якіх спэцыялістаў не хапае ў краіне.
Беларускія ўлады прынялі рашэньне прыпыніць сяброўства Беларусі ў праграме супрацоўніцтва Эўразьвязу з постсавецкімі краінамі «Ўсходняе партнэрства». Ці праўда, што за апошнія 5 гадоў ЭЗ рэалізаваў у Беларусі праектаў дапамогі на 107 мільёнаў эўра?
Эўрапейская камісія і высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль апублікавалі прапанову прыярытэтаў супрацы з краінамі Ўсходняга партнэрства на наступныя пяць гадоў.
Да 2020 году Беларусь закупляла прыкладна 18 млн тон расейскай нафты.
Дзьве новыя краіны ўвайшлі ў дзясятку найгоршых месцаў для працоўных — Беларусь і М’янма.
На думку кіраўніка РАН, Эўразьвяз мусіць плаціць суседняй Беларусі за тое, што яе лясы ачышчаюць паветра на кантынэнце.
Паўгода разьлікі санаторыя, зьвязанага з Лукашэнкам, былі пад забаронай.
Standard & Poor’s (S & P) пацьвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя сувэрэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні «В» з нэгатыўным прагнозам.
Украіна адмовілася ад шматгадовага мараторыю на продаж сельскагаспадарчай зямлі, адкрыўшы зямельны рынак ад 1 ліпеня.
Міністар энэргетыкі заявіў, што рашэньне аб пастаўках мае прыняць парлямэнт Казахстану.
Сэктаральныя санкцыі закранулі, сярод іншага, і тытунёвы бізнэс у Беларусі. Глядзім, як гэта на ім адаб’ецца.
Міністэрства фінансаў Беларусі апублікавала справадачу аб выкананьні рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за студзень–травень 2021 году.
Аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў тлумачыць, што страціць Беларусь ад прыпыненьня сяброўства ў праграме Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства».
Падчас паездкі ў штат Вісконсін прэзыдэнт ЗША выступіў з прамовай, прысьвечанай двупартыйнаму пагадненьню аб інвэстыцыях у інфраструктуру.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падоўжыла рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары да 23 верасьня.
Украіна ў межах тэхнічнага пагадненьня аб узаемадапамозе ў выпадку надзвычайных ці аварыйных сытуацый паставіла ў Беларусь 0,3 мільёна кіляват-гадзін.
У новым прагнозе рэгіянальных пэрспэктываў рост беларускай эканомікі складае 0,5% у 2021 і 2022 гадах, што ўдвая менш (на 0,5 працэнтных пунткаў), чым у міналагодняй верасьнёўскай справаздачы. Гэта найменшы паказьнік у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.
Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба мяркуе, што заява Менску аб выхадзе з праграмы Эўрапейскага Зьвязу «Ўсходняе партнэрства» зьяўляецца гістарычнай памылкай.
Будаўнічыя работы на падводным адрэзку пачаліся ў дацкіх водах, непадалёк ад выспы Борнхальм у Балтыйскім моры. Калі дазволіць надвор’е, то трубаправод пабудуюць яшчэ сёлета.
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць трох беларускіх банкаў. Глядзім, чым гэта пагражае банкаўскай сфэры.
Звыш 390 тысяч беларусаў маюць за месяц меней даходаў, чым складае пражытковы мінімум.
Паводле зьвестак агенцтва Bloomberg, ЗША і Нямеччына імкнуцца павялічыць падтрымку Ўкраіны, каб зьмякчыць наступствы завяршэньня газаправоду «Паўночны паток – 2»
Ад 1 ліпеня ўвядуць зьмены ў вылічэньні заробкаў бюджэтнікаў. Таксама чакаюцца новаўвядзеньні на валютным рынку. У наступным месяцы беларусы атрымаюць «жыроўкі» паводле новых тарыфаў, а чыноўнікі чарговым разам пералічаць дармаедаў.
Апошні тыдзень чэрвеня ў менскіх судах пачаліся грамадзянскія працэсы па пазовах пракурораў Менску ў інтарэсах «Менсктрансу» да асуджанных палітзьняволеных.
Паводле дасьледаваньня DW Украіна здолела знайсьці альтэрнатыўныя шляхі кампэнсацыі скарачэньня паставак паліва і палётаў "Белавіа"
Загрузіць яшчэ