Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастаўкі нафты з Казахстану ў Беларусь могуць пачацца ў канцы восені


Нурлан Нагаеў

Міністар энэргетыкі заявіў, што рашэньне аб пастаўках мае прыняць парлямэнт Казахстану.

Пастаўкі нафты з Казахстану ў Беларусь могуць пачацца не раней за кастрычнік-лістапад. Такі тэрмін назваў міністар энэргетыкі Казахстану Нурлан Нагаеў. Для паставак спатрэбіцца ратыфікацыя пагадненьня.

«Нам трэба будзе ратыфікаваць гэтае пагадненьне, і пасьля ратыфікацыі парлямэнтам мы складзем індыкатыўны плян і пералік тавараў, якія могуць быць пастаўлены ў Беларусь. І там жа будуць абмяркоўвацца віды нафтапрадуктаў і аб’ёмы», — цытуе Нагаева Інтэрфакс.

Пагадненьне аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў, якое вызначае рамачныя ўмовы гандлю дадзенымі таварамі, было падпісана ў панядзелак. Яго зьмест пакуль не раскрываецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG