Суд адмовіў Tut.by, які аспрэчыў выснову камісіі, што прызнала ягоную прадукцыю экстрэмісцкай

Рэдакцыя Tut.by да арыштаў і блякаваньня сайту.
Рэдакцыя Tut.by да арыштаў і блякаваньня сайту.

Эканамічны суд Менска 6 і 7 ліпеня разглядаў скаргу на дзеяньні камісіі, якая вынесла экспэртнае заключэньне аб прызнаньні прадукцыі партала Tut.by і сацсетак выданьня экстрэмісцкімі.

Працэс прайшоў у закрытым рэжыме. Судьдзя Аляксей Русецкі 7 ліпеня вынес пастанову адмовіць у задавальненьні пазову.

Прадстаўнікі экспэртнай камісіі ў суд так і не зьявіліся. Поысутнічала толькі адвакатка Марыя Анапольская. Рашэньне вынес судзьдзя Аляксей Русецкі

Адвакатка Марыя Анапольская сказала, што будзе абскарджваць рашэньне суду.

6 ліпеня ў суд паступіла хадайніцтва экспэртнай камісіі, каб паседжаньне было закрытым, паведаміў судзьдзя Аляксей Русецкі. Камісія абгрунтавала гэта тым, што на працэсе могуць быць разгалошанымі пэўныя зьвесткі, пры гэтым не ўдакладніла, якія канкрэтна.

Адвакатка кажа, што будзе настойваць, каб прадстаўнікі экспэртнай камісіі прадставілі дадатковыя дакумэнты і абгрунтавалі свае высновы.

Пасьля кароткага перапынку судзьдзя абвясьціў, што разгляд справы працягнецца ў закрытым рэжыме.

Раней экспэртная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) у ёй прыкмет праявы экстрэмізму назвала Tut.by «схаваным каардынатарам пратэстаў».

24 чэрвеня суд Цэнтральнага раёну Менску ў закрытым рэжыме пачаў разгляд справы аб прызнаньні экстрэмісцкімі матэрыялаў Tut.by. Працэс прыпынілі на няпэўны тэрмін, бо парталам Tut.by была пададзена заява аб абскарджаньні дзеяньняў камісіі.

​
XS
SM
MD
LG