Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4600 лекараў і 5500 кіроўцаў. Якіх спэцыялістаў не хапае ў Беларусі


Акцыя пратэсту лекараў у Віцебску, 15 жніўня 2020 году.
Акцыя пратэсту лекараў у Віцебску, 15 жніўня 2020 году.

У траўні 2021 году ў Беларусі на працу ўзялі на 17 тысяч чалавек меней, чым звольнілі. Глядзім, якіх спэцыялістаў не хапае ў краіне.

Сёлета ў траўні на працу ўзялі 45 661 чалавека, а звольнілі — 62 810. Гэтыя дадзеныя публікуе Белстат.

У траўні 2020 году ў эканоміцы Беларусі былі занятыя 4,3 мільёна чалавек, або на 30,4 тысячы больш, чым сёлета.

Глядзім праз агульнадзяржаўны банк вакансій, якіх спэцыялістаў шукаюць.

4681 лекар

У агульнарэспубліканскім банку вакансій шукаюць 4861 лекара. Сярод іх лекары-спэцыялісты, гінэколягі, вэтэрынары. Прапануюць заробак да тысячы рублёў.

Мэдыцынскіх сёстраў, згодна з рэспубліканскім банкам вакансій, трэба 3222. Заробак — да 800 рублёў.

5529 кіроўцаў

Па ўсёй Беларусі цяпер на працу шукаюць 5529 кіроўцаў: спэцыялісты патрабуюцца і ў сыстэму ЖКГ, і на заводы, і на прыватныя прадпрыемствы кшталту «Эўрагандлю». Прапануюць да 1100 рублёў на месяц.

4562 сьлесары

У банку вакансій — 4562 вакансіі сьлесараў. Вакансіі ёсьць па ўсіх абласьцях, як у невялікіх гарадах, так і ў абласных цэнтрах. Прапануюць ад 500 да 750 рублёў.

2613 трактарыстаў

Трактарысты патрэбныя амаль па ўсіх раёнах. Прапануюць ад 500 да 1100 рублёў за месяц.

2230 прадаўцоў

Таксама ў Беларусі не хапае прадаўцоў — шукаюць 2230 чалавек. Прапануюць да 850 рублёў на месяц.

Што кажуць чыноўнікі

На 8 чэрвеня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны паведамляла пра 87 тысяч вакансій у агульнадзяржаўным банку вакансій. Зь іх 60% — па рабочых прафэсіях.

«Больш за ўсё вакансій на поўны працоўны дзень заяўлена арганізацыямі ў сфэры прамысловасьці, сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак, будаўніцтва, аховы здароўя і сацыяльных паслуг, гандлю», — паведамлялі спэцыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG