Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрн Nestlé пасьля крытыкі праваабаронцаў вырашыў скараціць рэкляму на дзяржаўнай беларускай тэлевізіі


Швайцарскі канцэрн Nestlé плянуе скараціць рэклямны бюджэт у Беларусі. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным камэнтары кампаніі, апублікаваным нямецкім выданьнем RND.

У сваім камэнтары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэклямы на беларускай дзяржаўнай тэлевізіі адсутнасьцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў і шырокім спэктрам тавараў у Беларусі.

«Мы вельмі ўважліва сочым за разьвіцьцём падзей у Беларусі. Нашай мэтай было і будзе забясьпечваць мясцовае насельніцтва Беларусі бясьпечнай, смачнай і даступнай ежай. У прынцыпе, мы не пазыцыянуем сябе ў адпаведнасьці з палітычнымі прынцыпамі краін, у якіх працуем, і не выконваем усіх законаў і санкцый», — патлумачыла сваю пазыцыю кампанія.

Суму, на якую Nestlé зьбіраецца скарачаць бюджэт у Беларусі, як і канкрэтную дату, калі гэта адбудзецца, кампанія не агучыла.

Раней Канцэрн Nestlé раскрытыкавалі за рэкляму прадукцыі на дзяржаўнай тэлевізіі як з боку беларусаў, так і з боку эўрапейцаў.

Нядаўна гэндырэктар Nestlé Ульф Марк Шнайдер і старшыня Nestlé Поль Бюльке атрымалі ліст ад нямецка-швайцарскай няўрадавай арганізацыі Libereco. У дакумэнце яна заклікала да неадкладнага спыненьня рэклямы Nestlé «ва ўсіх кантраляваных дзяржавай беларускіх СМІ і зьвязанага з гэтым прамога фінансаваньня прапаганды злачыннага рэжыму».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG