Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі пракладваць трубаправод Baltic Pipe. Па ім газ з Нарвэгіі трапіць у Польшчу


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Будаўнічыя работы на падводным адрэзку пачаліся ў дацкіх водах, непадалёк ад выспы Борнхальм у Балтыйскім моры. Калі дазволіць надвор’е, то трубаправод пабудуюць яшчэ сёлета.

Даўжыня трубы, якая злучыць польскае і дацкае ўзьбярэжжы, складае 275 кілямэтраў. Запуск Baltic Pipe (Балтыйскай трубы) заплянаваны на наступны год, паведамляе Польскае радыё.

Baltic Pipe дасьць магчымасьць перасылаць газ з Нарвэгіі на дацкі і польскі рынкі, а таксама для спажыўцоў у суседніх краінах. У Польшчу па ім штогод мае трапляць 10 мільярдаў кубамэтраў прыроднага газу. Адначасова ён дасьць магчымасьць перасылаць газ з Польшчы ў Данію — 3 мільярды кубамэтраў штогод. Праект рэалізуецца польскім апэратарам GAZ-System і дацкім Energinet.

Польшча разьлічвае, што Baltic Pipe стане адным з галоўных элемэнтаў энэргетычнай бясьпекі краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG