Аплаціць паслугу можна з любой кропкі сьвету проста на сайце.
Генэральны дырэктар нарвэскай кампаніі Yara Свайн Тур Гульсэтэр заявіў, што будзе працягваць імпартаваць зь Беларусі калійныя ўгнаеньні да таго часу, «пакуль гэта можа станоўча паўплываць на правы працоўных у Беларусі».
Раней за мяжу дзеля бясьпекі выехалі журналісты БелаПАН, Эўрарадыё, Tut.by і іншых беларускіх СМІ.
У 2020 годзе Эўразьвяз увёў у дачыненьні да санаторыя санкцыі, а Swedbank заблякаваў рахункі.
Нацыянальны статыстычны камітэт шмат гадоў публікуе дадзеныя статыстыкі, але раптоўна некаторыя зьвесткі зьніклі з публічнага доступу.
Праваабаронцу і рэдактара парталу orsha.eu Ігара Казьмерчака забралі на допыт у Сьледчы камітэт Віцебскай вобласьці, а ягоную «Цудоўную краму» тым часам высяляюць з арандаванага памяшканьня.
У Беларусі працягваецца адток сродкаў з банкаўскіх укладаў — як рублёвых, так і валютных.
Навошта Лукашэнка чарговы раз паехаў да Пуціна? Чаму Лукашэнка зьвязаў недзяржаўныя арганізацыі з замахам на Алега Гайдукевіча? Што азначае артыкул Пуціна пра «адзіны народ» расейцаў і ўкраінцаў?
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў Крымінальны і Крымінальны працэсуальны кодэксы, якія ўводзяць крымінальную адказнасьць за кантрабанду падакцызных тавараў.
Кампанія NT Marine, якая зарэгістраваная ў Эстоніі і мае эксклюзіўнае права на пастаўку вугалю з Расеі ва Ўкраіну, зьвярнулася ў суд Ізраілю па вырашэньне пытаньня аб аплаце вугалю, пастаўленага для кіпрскай кампаніі Sanderlyn, зьвязанай з украінскім алігархам Ігарам Каламойскім.
Лукашэнка праводзіць перамовы з Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу. Візыт не анансаваўся раней.
На перамовах у Бэрліне з прэзыдэнтам Украіны Зяленскім Мэркель сказала, што Нямеччына паспрабуе гарантаваць галоўную крыніцу даходаў для Ўкраіны.
«Сёньня Нарвэгія далучылася да новых сэктаральных санкцый ЭЗ супраць Беларусі ў адказ на сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека, якія робяцца ўладамі краіны», — сказала міністар замежных спраў Нарвэгіі Інэ Эрыксэн Сёрэйдэ 12 ліпеня.
Нацбанк прыняў інструкцыю аб правядзеньні валютных апэрацый. Што могуць абмежаваць?
Нямецкая газэта Die Welt пагаварыла зь міністрам эканомікі і інавацыяў Літвы Аўшрыне Арманайце.
У кубінскай сталіцы Гаване і шэрагу іншых гарадоў прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць камуністычнага ўраду краіны, піша ВВС.
Беларусь заняла 74 месца ў сусьветным Індэксе эканамічнай трансфармацыі. Гэта самы нізкі паказьнік сярод удзельнікаў Эўразійскага эканамічнага саюзу.
У беларускім стартап-хабе Imaguru зьявіліся больш за 300 стартапаў, што стварылі 3,5 тысяч працоўных месцаў. Па словах стваральнікаў, амаль за 8 гадоў працы праект прыцягнуў у беларускую эканоміку звыш 100 млн даляраў інвэстыцый, але быў вымушаны закрыць офіс у Менску пасьля ўмяшаньня сілавікоў.
У адміністрацыі падкрэсьліваюць, што перадача вакцын іншым краінам ажыцьцяўляецца ў інтарэсах спыненьня пандэміі ва ўсім сьвеце.
Літву запоўнілі сотні мігрантаў з Іраку, Конга і Камэруну, аднак яны не патрэбны літоўскім працадаўцам нават у якасьці некваліфікаванай працоўнай сілы, піша партал DELFI.
Паводле Міністэрства энэргетыкі Беларусі, рашэньне Ўкраіны абмежаваць імпарт беларускай электраэнэргіі «стварае рызыкі перш за ўсё для ўкраінскіх спажыўцоў».
Газэта «Наша ніва» пачала выходзіць у Вільні з 1906 году ў выглядзе штотыднёвіка. Выдавалася да 1915 году. Пасьля аднавілася ў 1920-м, выйшла 9 нумароў.
Нямеччына ўваходзіць у пяцёрку асноўных эканамічных партнэраў Беларусі, імпарт з гэтай краіны летась склаў 1,6 мільярда даляраў.
Экспэрт у энэргетычнай галіне Тацяна Манёнак аналізуе, ці страціць Беларусь грошы за транзыт расейскага газу, і адказвае на пытаньне, ці сапраўды расейскія нафтавыя кампаніі спыняць пастаўкі на “Нафтан” праз пагрозы санкцыяў.
Эканамічны суд Менска 6 і 7 ліпеня разглядаў скаргу на дзеяньні камісіі, якая вынесла экспэртнае заключэньне аб прызнаньні прадукцыі партала Tut.by і сацсетак выданьня экстрэмісцкімі.
Гарадзкія ўлады Мікалаева абвесьцяць новы тэндэр на закупку аўтобусаў на 4,5 мільёна эўра, выдаткаваных Эўрапейскім інвэстыцыйным банкам у рамках рэалізацыі праграмы абнаўленьня грамадзкага транспарту.
У 2019 годзе Нямеччына яшчэ апярэджвала Кітай у аб’ёме экспарту ў машынабудаваньні на 1,4%.
Ці прывядуць міжнародныя санкцыі да выхаду палітвязьняў і іншых зьменаў у Беларусі? Як доўга рэжым Лукашэнкі можа існаваць пры санкцыях? Пра гэта разважае аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Вадзім Мажэйка.
У Літве абвясьцілі «экстрэмальную сытуацыю» праз прыток мігрантаў, якія прыбываюць празь Беларусь.
Да прынятага Радай Эўразьвязу 21 чэрвеня чацьвёртага пакету санкцыяў у дачыненьні да афіцыйнага Менску далучыліся шэсьць краінаў.
Такую заяву ён зрабіў на нарадзе аб супрацьдзеяньні заходнім санкцыям супраць ягонага рэжыму, уведзеным за фальсыфікацыю выбараў, гвалт і прымусовую пасадку ў Менску самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце.
У сваім камэнтары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэклямы на беларускім дзяржаўным тэлебачаньні адсутнасьцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў
Аляксандр Лукашэнка выступіў на нарадзе аб супрацьдзеяньні заходнім санкцыям супраць ягонага рэжыму, уведзеным за фальсыфікацыю выбараў, гвалт і прымусовую пасадку ў Менску самалёта Ryanair з Раманам Пратасевічам на борце.
Віцебскі абласны Савет дэпутатаў увёў з 1 жніўня мясцовы збор за перасячэньне транспартнымі сродкамі дзяржаўнай мяжы Беларусі ў пунктах пропуску.
З пэрыядычнасьцю ў некалькі гадоў паміж Беларусьсю і Расеяй узьнікаюць спрэчкі аб умовах пастаўкі нафты, і тады беларускія ўлады шукаюць альтэрнатыву. Глядзім, чым гэта канчалася.
Нацыянальны банк Беларусі прааналізаваў магчымыя наступствы ад вонкавых пагрозаў для беларускай эканомікі.
Чыноўнік ня верыць у прагноз рэзкага падзеньня ВУП ад заходніх санкцый і лічыць, што грошы, акрамя Расеі, урад знойдзе ў фондах некаторых краін і ў азіяцкіх інвэстараў.
Кібэратака на вытворцу праграмнага забесьпячэньня Kaseya, чый софт выкарысоўвала буйная швэдзкая сетка супэрмаркетаў Coop Sweden, а таксама мноства прадпрыемстваў у сфэры малога і сярэдняга бізнэсу па ўсім сьвеце, магла закрануць тысячы кампутараў у Нямеччыне.
Насельніцтва Туркмэністану скарацілася да 2,7 мільёна чалавек, да ўзроўню 1980-х гадоў XX стагодзьдзя. Такую ацэнку сабралі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, якія рыхтуюцца правесьці перапіс насельніцтва, перадае Туркмэнская служба Радыё Свабода.
Хакерская група, якая можа быць зьвязаная з Расіяй, атакавала каля 200 замежных кампаній з дапамогай праграмы-вымагальніка.
Сьвятлана Ціханоўская 1–4 ліпеня знаходзіцца ў Ісьляндыі. У ходзе яе візыту прэзыдэнт Ісьляндыі заявіў аб падтрымцы патрабаваньняў беларускага народу.
2 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў раней ухваленыя Думай папраўкі ў закон аб рэгуляваньні алькагольнай прадукцыі. Цяпер называцца шампанскім можа толькі прадукцыя расейскіх вытворцаў. А імпартнае шампанскае, у тым ліку з францускай Шампані, павінна называцца ігрыстым віном.
У траўні 2021 году ў Беларусі на працу ўзялі на 17 тысяч чалавек меней, чым звольнілі. Глядзім, якіх спэцыялістаў не хапае ў краіне.
Беларускія ўлады прынялі рашэньне прыпыніць сяброўства Беларусі ў праграме супрацоўніцтва Эўразьвязу з постсавецкімі краінамі «Ўсходняе партнэрства». Ці праўда, што за апошнія 5 гадоў ЭЗ рэалізаваў у Беларусі праектаў дапамогі на 107 мільёнаў эўра?
Эўрапейская камісія і высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль апублікавалі прапанову прыярытэтаў супрацы з краінамі Ўсходняга партнэрства на наступныя пяць гадоў.
Да 2020 году Беларусь закупляла прыкладна 18 млн тон расейскай нафты.
Дзьве новыя краіны ўвайшлі ў дзясятку найгоршых месцаў для працоўных — Беларусь і М’янма.
На думку кіраўніка РАН, Эўразьвяз мусіць плаціць суседняй Беларусі за тое, што яе лясы ачышчаюць паветра на кантынэнце.
Паўгода разьлікі санаторыя, зьвязанага з Лукашэнкам, былі пад забаронай.
Загрузіць яшчэ