Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай перахапіў у Нямеччыны сусьветнае лідэрства ў экспарце прадукцыі машынабудаваньня


Сэрбскія чыноўнікі ў кітайскай лябараторыі хуткаснай чыгункі
Сэрбскія чыноўнікі ў кітайскай лябараторыі хуткаснай чыгункі

У 2019 годзе Нямеччына яшчэ апярэджвала Кітай у аб’ёме экспарту ў машынабудаваньні на 1,4%.

У той жа час Кітай ужо даўно ператварыўся ў найбуйнейшага ў сьвеце вытворцу прадукцыі машынабудаваньня, піша DW.

Нямеччына больш не зьяўляецца сусьветным лідэрам у сфэры экспарту прадукцыі машынабудаваньня. У 2020 годзе Кітай упершыню абагнаў Нямеччыну, паведаміла ў сераду, 7 ліпеня, газэта Die Welt са спасылкай на Аб’яднаньне нямецкіх машынабудаўнікоў і вытворцаў прамысловага абсталяваньня (VDMA). Летась доля Кітаю ў міжнародных пастаўках машын і прамысловага абсталяваньня дасягнула 15,8 адсотка, у той час як Нямеччыны — 15,5 адсотка.

Паводле дадзеных Die Welt, у 2019 годзе Нямеччына яшчэ апярэджвала Кітай у гэтым паказьніку амаль на 1,4 адсотка, а ў 2020 годзе — нават на 7 адсоткаў. У той жа час Кітай, паводле заключэньня VDMA, ужо даўно ператварыўся ў найбуйнейшага ў сьвеце вытворцу машын.

«Кітай вырабляе столькі машын і прамысловага абсталяваньня, колькі ЗША, Нямеччына, Японія і Італія разам узятыя. Таму выхад КНР на першае месца па экспарце гэтай прадукцыі быў толькі пытаньнем часу», — адзначыў кіраўнік аддзелу зьнешняга гандлю ў VDMA Ульрых Акерман (Ulrich Ackermann) у інтэрвію Die Welt.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG