Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея за шэсьць месяцаў паставіла ў Беларусь 6 млн тон нафты. Гэта ў паўтара раза меней, чым звычайна


Нафтаперапрацоўчы завод, ілюстрацыйнае фота
Нафтаперапрацоўчы завод, ілюстрацыйнае фота

Да 2020 году Беларусь закупляла прыкладна 18 млн тон расейскай нафты.

За першае паўгодзьдзе Расея паставіла ў Беларусь 6,22 млн тон нафты. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Цэнтральнае дыспэтчарскае ўпраўленьня паліўна-энэргетычнага комплексу Расеі. Гэта ў паўтара раза меней, калі параўноўваць з графікам паставак у папярэднія гады.

Да 2020 году Беларусь закупляла прыкладна 18 млн тон расейскай нафты — гэта максымальная загрузка нафтаперапрацоўчых заводаў у Мазыры і Наваполацку. Зыходзячы з гэтага, кожныя шэсьць месяцаў нафтавы імпарт мае складаць ня меней за 9 млн тон.

Аднак летась бакі доўга не маглі дамовіцца адносна цаны і аб’ёмаў сыравіны, што на нейкі час парушыла мэханізм паставак.

Сёлета дадаліся эканамічныя санкцыі ЗША і Эўразьвязу супраць канцэрну «Белнафтахім» і яго структурных падразьдзяленьняў, у выніку чаго некаторыя расейскія кампаніі адмовіліся ад кантрактаў, каб самім ня трапіць пад абмежаваньні.

Тым часам Менск пачаў перамовы аб пастаўках нафты з Казахстану, але кіраўніцтва гэтай краіны заявіла, што ў лепшым выпадку гэта здарыцца толькі ў канцы восені.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG