Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за рысай беднасьці знаходзіцца 4,2% насельніцтва


Звыш 390 тысяч беларусаў маюць за месяц меней даходаў, чым складае пражытковы мінімум.

У Беларусі за рысай беднасьці знаходзіцца 4,2% насельніцтва, гэта каля 392,7 тысячы чалавек. Сярэднія наяўныя рэсурсы на кожнага з гэтых беларусаў былі меншымі за бюджэт пражытковага мінімуму. Гэта вынікае з інфармацыі Белстату па выбарачным абсьледаваньні хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця ў першым квартале 2021 году, піша Tut.by.

Цяпер БПМ складае 273,27 рубля, а да 1 траўня быў на ўзроўні 262,87 рубля.

Па дадзеных на 1 студзеня, насельніцтва Беларусі складала 9 349 645 чалавек. За рысай беднасьці, калі зыходзіць з гэтых дадзеных, у студзені-сакавіку знаходзіліся каля 392,7 тысячы чалавек. За аналягічны пэрыяд мінулага году гэты паказчык быў на ўзроўні 442 тысяч чалавек, аднак тады пры разьліку гэтага паказчыка ўлічваліся дадзеныя перапісу насельніцтва ў 2019 годзе, паводле якіх у Беларусі пражывала 9 413 446 чалавек.

У агульнарэспубліканскім банку вакансій значацца амаль 93,7 тысячы прапаноў ад наймальнікаў. Пры гэтым па 9323 вакансіях зарплату прапаноўваюць да 400 рублёў, столькі цяпер у Беларусі складае мінімальная зарплата.

Сярэднедушавы рэсурс (даход) — агульны аб’ём даходаў, падзелены на колькасьць насельніцтва. Пры разьліку даходаў на душу насельніцтва ўлічваюцца ўсе грамадзяне, у тым ліку беспрацоўныя, пэнсіянэры, непаўналетнія. Сярэднедушавыя даходы трэба адрозьніваць ад сярэдніх заробкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG