Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь трапіла ў дзясятку краін з найгоршымі ўмовамі для працоўных


Шэсьце рабочых у Менску, 17 жніўня 2020
Шэсьце рабочых у Менску, 17 жніўня 2020

Дзьве новыя краіны ўвайшлі ў дзясятку найгоршых месцаў для працоўных — Беларусь і М’янма.

Да такой высновы прыйшлі экспэрты падчас падрыхтоўкі штогадовага Глябальнага індэксу правоў Міжнароднай канфэрэнцыі прафсаюзаў (ITUC).

У антырэйтынгу дзяржаў з найгоршымі ўмовамі для працоўных у 2021 годзе — Банглядэш, Беларусь, Бразылія, Калюмбія, Эгіпет, Гандурас, М‘янма, Філіпіны, Турэччына і Зымбабвэ.

«Урады і працадаўцы выкарыстоўвалі пандэмію для эксплюатацыі людзей — узмацнялі сачэньне, парушалі пагадненьні, звальнялі рабочых, блякавалі і запалохвалі прафсаюзы, зьвярталіся да гвалту і забойстваў», — адзначаецца ў справаздачы Міжнароднай канфэрэнцыі прафсаюзаў.

Сёлета істотна ўзрасла колькасьць краін, якія перашкаджалі рэгістрацыі прафсаюзаў, — ад 89 летась да 109 зараз. А лік краін, дзе свабода слова і сходаў была абмежаваная, павялічыўся з 56 у 2020 годзе да 64 у гэтым.

Асноўныя высновы Міжнароднай канфэрэнцыі прафсаюзаў:

  • Беларусь і М’янма ўвайшлі ў дзясятку найгоршых краін для працоўных
  • Працоўныя зазнавалі адвольныя арышты і затрыманьні ў 68 краінах
  • Працоўныя зазнавалі гвалт у 45 краінах
  • Прафсаюзныя актывісты забітыя ў шасьці краінах: Бразыліі, Калюмбіі, Гватэмале, М’янме, Нігерыі і Філіпінах
  • Працоўныя ня мелі доступу да правасудзьдзя або мелі абмежаваны доступ да яго ў 65% краін сьвету.

Восьмае выданьне Глябальнага індэксу ацэньвае 149 краін паводле ступені выкананьня правоў працоўных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG