Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгуляваньне цэнаў на сацыяльна значныя тавары падоўжылі да канца верасьня


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падоўжыла рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары да 23 верасьня.

Разам з тым са сьпісу выключылі

  • дзіцячае харчаваньне (сухія сумесі, кашы і кансэрвы),
  • соль,
  • чорную гарбату,
  • распушчальную каву.

Па-ранейшаму рэгулююцца цэны на

  • рыбу,
  • мяса,
  • вараныя каўбасныя вырабы,
  • каровіна малако,
  • кефір,
  • сьмятану,
  • тварог,
  • сыр,
  • масла,
  • сланечнікавы алей,
  • курыныя яйкі,
  • пшанічную муку,
  • жытні хлеб,
  • сухія макаронныя вырабы,
  • аўсяныя шматкі,
  • шліфаваны белы рыс,
  • грэчку,
  • крупы манныя і прасяныя,
  • цукар,
  • сьвежыя бульбу, буракі, моркву, белакачанную капусту, рэпчатую цыбулю, агуркі, памідоры, яблыкі,
  • рыбныя кансэрвы.

Рэгуляваньне цэнаў працягваецца з 1 студзеня.

Дадаткова ў Беларусі дзейнічае пастанова Саўміну, якая з 1 сакавіка абмяжоўвае рост цэнаў на лекі і сацыяльна значныя тавары 0,2% у месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG