Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расейскай акадэміі навук запатрабаваў ад Эўропы выплат Беларусі за ачышчэньне паветра


Штаб-кватэра Расейскай акадэміі навук у Маскве
Штаб-кватэра Расейскай акадэміі навук у Маскве

На думку кіраўніка РАН, Эўразьвяз мусіць плаціць суседняй Беларусі за тое, што яе лясы ачышчаюць паветра на кантынэнце.

Эўрапейскі зьвяз мусіць плаціць Беларусі за «забруджваньне паветра і яго ачыстку беларускімі лясамі», але гэта трэба «навукова аргумэнтаваць». Пра гэта 1 ліпеня заявіў на пленарным пасяджэньні VIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі прэзыдэнт Расейскай акадэміі навук Аляксандар Сяргееў, піша БелТА.

Таксама Сяргееў зьвярнуў увагу на пэрспэктывы разьвіцьця вадароднай энэргетыкі.

«З улікам энэргетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь пасьля ўводу на поўную магутнасьць Беларускай АЭС і распрацаванай нашымі навукоўцамі тэхналёгіі гідролізнага атрыманьня вадароду і стварэньня высокаэфэктыўных паліўных элемэнтаў вельмі пэрспэктыўным выглядае сумесны праект, які можа быць рэалізаваны на тэрыторыі Беларусі па аснашчэньні розных відаў транспарту вадароднымі рухавікамі і будаўніцтве першай сеткавай інфраструктуры заправачных вадародных станцый».

Таксама на Форуме рэгіёнаў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін выказаў падтрымку Лукашэнку, якога не прызнаюць прэзыдэнтам Беларусі, і паабяцаў таму далейшую дапамогу. Лукашэнка ў сваю чаргу падзякаваў Пуціну і заявіў, што дзяржава паспрабуе перавесьці заходнія санкцыі на сваю карысьць.

Апошнім часам у тэлеграм-каналах і сацсетках абмяркоўваюць высечку лесу ў Беларусі, нібыта яго масава сякуць на экспарт. Аднак статыстыкі, якая б гэта выразна адлюстроўвала, пакуль няма. Разам з гэтым, цэны на піламатэрыялы вырасьлі ў 1,5 раза. Паводле «Беллесэкспарту» (спэцэкспартэр Міністэрства лясной гаспадаркі), за першы квартал 2021 году за мяжу прадалі 191 тысячу кубічных мэтраў піламатэрыялаў. Па аб’ёме гэта амаль столькі ж, колькі за такі ж пэрыяд летась.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG