Лінкі ўнівэрсальнага доступу

DELFI: Літоўскі бізнэс ня бачыць магчымасьці працаўладкаваньня нелегальных мігрантаў


На літоўска-беларускай мяжы
На літоўска-беларускай мяжы

Літву запоўнілі сотні мігрантаў з Іраку, Конга і Камэруну, аднак яны не патрэбны літоўскім працадаўцам нават у якасьці некваліфікаванай працоўнай сілы, піша партал DELFI.

Нягледзячы на недахоп работнікаў, літоўскі бізнэс ня бачыць магчымасьці працаўладкаваньня нелегалаў, сьцьвярджае партал DELFI. Вадзіць вялікагрузныя машыны яны ня могуць, паколькі ў іх няма адпаведнай кваліфікацыі для працы ў ЭЗ. Няма ў іх і навыкаў работы ў сфэры будаўніцтва. Нават клінінгавыя кампаніі сьцьвярджаюць, што прапануюць, хутчэй за ўсё, дадатковую працу, а пастаянныя вакансіі — гэта ўсяго некалькі соцень месцаў на ўсю Літву.

Прадпрымальнікі рэкамэндуюць рабіць усё магчымае для дэпартацыі мігрантаў і ўвозу кваліфікаваных спэцыялістаў, якіх у Літве вельмі не хапае. Больш за тое — у Літве ёсьць 240 000 беспрацоўных, якія ня могуць знайсьці сабе працоўнае месца.

Дырэктар Дэпартамэнту міграцыі Літвы Эвеліна Гудзінскайце запэўніла, што магчымасьці мігрантаў замацавацца ў Літве практычна роўныя нулю — ні пра якую законную працоўную дзейнасьць ня можа быць і гаворкі.

Кіраўнік кампаніі Hanner Арвідас Авуліс адзначыў, што ў сфэры будаўніцтва ў Літве патрабуюцца кваліфікаваныя спэцыялісты — муляры, бэтоншчыкі і г. д. «Заўсёды лепш увозіць тую працоўную сілу, якая нам патрэбная, а не наадварот, калі зьяўляюцца нейкія людзі, і мы думаем, што ж зь імі рабіць. Вядома, нейкую працу ім знайсьці можна, але, думаю, лепш будзе змагацца з гэтай зьявай, каб мігранты не траплялі ў нашу краіну», - сказаў ён.

«Адпаведныя работнікі ёсьць у суседніх краінах, у Беларусі напрыклад, але цяпер з боку ўраду мы бачым абыякавасьць і неразуменьне ў пытаньні ўвозу работнікаў», — шкадуе Авуліс.

Малы і сярэдні бізнэс Літвы таксама ня бачыць магчымасьці працаўладкаваньня мігрантаў.

«Ведаеце, у нас у Літве ёсьць 240 000 беспрацоўных. У нас ёсьць больш за 40 000 свабодных працоўных месцаў — значыць, гэтую праблему Літва павінна вырашаць за кошт сваіх рэсурсаў. Я не магу сказаць, ці дапамогуць тут мігранты — трэба глядзець, хто яны, якая у іх спэцыяльнасьць, чаму едуць сюды. Магчыма, гэта эканамічныя мігранты. Гэтае пытаньне павінен вырашаць урад», — сказала старшыня Рады малога і сярэдняга бізнэсу Даля Матукене.

«У першую чаргу чалавек павінен хацець працаваць. Ён павінен быць матываваны. З таго, што я чую, я разумею, што яны наогул ня хочуць заставацца ў Літве, проста скарыстаюцца ёю на час. Хто хоча працаваць, прыяжджае з трэціх краін з дазволам на працу», — дадала Матукене.

  • Усяго з пачатку годe на мяжы зm Беларусmсю было затрымана 1546 нелегальных мігрантаў, гэта ў 19 разоў больш, чым у 2020 годзе.
  • Афіцыйныя асобы Літвы абвінавацілі Лукашэнку і яго атачэньне ў напаўненьні краіны мігрантамі, а прэзыдэнт Гітанас Наўседа заявіў, што «Літва адчувае беспрэцэдэнтны міграцыйны ціск і разьлічвае на дапамогу інстытутаў Эўразьвязу».
  • Сярод затрыманых на мяжы зь Беларусьсю сёлета пераважаюць ірацкія грамадзяне або тыя, хто такімі назваўся, — 599. Таксама былі 192 грамадзяніны Конга, 109 — Камэруну, 78 — Гвінэі, 57 — Ірану і іншых краін.
  • Наплыў мігрантаў зь беларускага боку працягваецца, нягледзячы на тое, што ад 2 ліпеня ў патруляваньні літоўскай мяжы мясцовым памежнікам дапамагаюць афіцэры Эўрапейскага агенцтва памежнай аховы Frontex. Акрамя іх, да памежных зь Беларусьсю ўчасткаў прыкамандзіравалі службовых асобаў іншых падразьдзяленьняў Службы аховы дзяржаўнай мяжы і выдзелілі на ахову пазачарговыя тэхнічныя рэсурсы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG