Лябараторыя Бундэсвэра знайшла ў арганізьме расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага сьляды атруты з групы «Навічок».
Сябра Каардынацыйнай рады дзеля ўрэгуляваньня палітычнага крызісу, старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч быў дапытаны ў Сьледчым камітэце.
Менскія ўлады намагаюцца зьнішчыць народны мэмарыял Аляксандра Тарайкоўскага каля станцыі мэтро «Пушкінская».
Дзьмітры Лаўроў — радыёвядоўца, які расказаў у эфіры аб пратэстах каля Міністэрства адукацыі на прыкладзе Хогвартса, — напісаў заяву паводле ўласнага жаданьня.
2 верасьня да Віктара Куўшынава, аднаго з топ-мэнэджараў кампаніі PandaDoc, прыйшлі чатыры чалавекі ў цывільным. Ягоная жонка расказала Tut.by, што муж не выходзіць на сувязь, прапаў пэрсанальны кампутар.
У Адэсе затрымалі грамадзяніна Беларусі Юрыя Зайцава, якога беларускія праваахоўныя органы шукалі з 2014 году для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за стварэньне злачыннай арганізацыі, кантрабанду і незаконнае абарачэньне наркотыкаў і псыхатропаў.
У менскі офіс IT-кампаніі PandaDoc 2 верасьня прыехалі зь ператрусам супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.
Учора каля 23:00 на першым паверсе 9-павярховага панэльнага дома ў Бабруйску адбыўся выбух газу.
Апошні раз Аляксандра Будніцкага бачылі раніцай 11 жніўня. 31 жніўня стала вядома, што Будніцкага няма ў жывых: яго цела нібыта знайшлі непадалёк ад ГЦ «Рыга».
Берасьцейскі абласны кіраўнік БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі ня выйшаў на волю ў прызначаны час.
ААН сьцьвярджае, што мае зьвесткі і пра эпізоды гвалту над дзецьмі і жанчынамі, у тым ліку сэксуальнага.
Каля галоўнага корпусу Белдзяржунівэрсытэту невядомы ў цывільнай вопратцы і чалавек у вайсковай форме напалі на групу студэнтаў і выкладчыкаў, якія выйшлі на пратэст з нацыянальнай сымболікай.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе пра затрыманьні грамадзян, якія выказваюць пратэст супраць несумленных выбараў і гвалту з боку ўладаў.
Адбыўся выбух падчас руху цягніка, які перавозіў зь Беларусі 64 вагоны з бэнзінам і дызэльным палівам, у выніку чаго рэйкі былі дэфармаваныя і пашкоджаныя шпалы чыгункі.
Да журналістаў трапіў пратакол даручэньняў Міністэрства спорту і турызму за подпісам кіраўніка ведамства Сяргея Кавальчука.
Нешматлікі праўладны мітынг пратэсту адбываецца ля амбасады Літвы ў Менску, паказвае кадры тэлеграм-канал Tut.by.
З ініцыятывы наймальніка — Міністэрства культуры — 31 жніўня звольненая рэктарка Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў Аліна Корбут, паведамілі БелаПАН у прыёмнай ВНУ.
Яўгена Маслава, адваката сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгі Кавальковай, зноў не пусьцілі да падабароннай.
Тым часам паводле Сьледчага камітэту, за апошні час зарэгістравана больш за 150 выпадкаў пагроз і абраз у адрас чыноўнікаў. Толькі за апошнія два дні распачалі больш за дзесяць крымінальных спраў паводле такіх фактаў, а з пачатку жніўня — каля пяцідзесяці.
Сяргея Казеку і Паўла Расольку затрымалі 30 жніўня. Іх могуць абвінаваціць у нападзе на міліцэйскі аўтамабіль.
У нядзелю вечарам у Маскве невядомыя пабілі актывіста Ягора Жукава каля падʼезда ягонага дома. Ён вяртаўся з стрыму Максіма Каца, у якім гаварыў пра беларускія пратэсты.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паінфармаваў, што Казека і Расолька былі затрыманыя за пашкоджаньне міліцэйскага мікрааўтобуса і «былі зьбітыя пры затрыманьні».
Блізкі да прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого» сьцьвярджае, што падчас мітынгу непадалёк ад Палаца Незалежнасьці кіраўнік краіны быў са зброяй на тэрыторыі рэзыдэнцыі.
Вайскоўцы ў чорных балаклавах і бяз знакаў адрозьненьня ставяць агароджу вакол стэлы і музэю Вялікай Айчыннай вайны. Яны ўзброеныя аўтаматамі.
Агулам зафіксаваныя «42 асяродкі палітычнай актыўнасьці грамадзянаў», у якіх удзельнічалі больш за 8 500 чалавек з улікам пратэставых акцый.
Супрацоўнікі міліцыі ўсталёўваюць агараджу па пэрымэтры плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Вечарам 28 жніўня 4-гадовы сын Зоі Скварцовай маляваў крэйдай на асфальце каля заводу «Вымяральнік» у Наваполацку. Хлопчык намаляваў дом, а маці дамалявала бел-чырвона-белы сьцяг і напісала «Жыве Беларусь!» і «Свабоду палітвязьням», — піша Tut.by.
Група Bellingcat, расейскае выданьне The Insider і нямецкі часопіс Spiegel сьцьвярджаюць, што высьветлілі асобу яшчэ аднаго расейца, датычнага да забойства былога палявога камандзіра чачэнскіх сэпаратыстаў Зелімхана Хангашвілі летась у Бэрліне.
Як паведамілі чытачы Tut.by, у Оршы відаць дым над заводам «Савушкин продукт», які яшчэ ўчора наведваў Аляксандар Лукашэнка.
Пра гэта паведаміла ў Facebook ягоная жонка Надзея Зелянкова.
Прэс-служба МУС паведаміла пра «кур'ёзны выпадак», які адбыўся 28 жніўня ў Савецкім раёне сталіцы.
У Бабруйску праз тры гадзіны пасьля затрыманьня з гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў выпусьцілі Віталя Красьніцкага, аднаго з ініцыятараў стварэньня страйкаму на «Белшыне», звольненага 27 жніўня нібыта за прагул.
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Дэйзі Сындэлар выступіла з заявай з прычыны затрыманьня журналістаў у Менску.
Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, паведаміў, што трапіў у аварыю, справакаваную калёнай машын пад дзяржаўнымі сьцягамі на Менскай кальцавой дарозе.
27 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў мітынгах за яго ўзялі ўдзел 3 мільёны чалавек. Tut.by на падставе адкрытых крыніц высьветліў, ці так гэта.
Пасьля зьбіцьця ў ізалятары на Акрэсьціна 33-гадоваму Алексею Жуку зрабілі некалькі апэрацый на назе, наклалі каля 30 швоў. Паводле лекараў, калі б ён зьвярнуўся па дапамогу на дзень пазьней, яму б ампутавалі нагу.
Чарговы нумар «Народнай волі» ня трапіў да падпісчыкаў і ў кіёскі.
28-31 жніўня ў Беларусі праходзяць комплексныя тактычныя вучэньні на горадзенскім кірунку.
Як паведамілі ў рэдакцыі Kyky, 27 жніўня ў офіс, які яны арандуюць разам з агенцтвам Vondel/Hepta, прыйшлі людзі з Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў.
Карэспандэнт вёў жывы эфір зь мірнай акцыі пратэсту супраць насільля сілавікоў і фальсыфікацыі выбараў.
Сытуацыя з затрыманьнем 33-х расейцаў у Беларусі была сумеснай акцыяй украінскіх і амэрыканскіх спэцслужбаў, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Да сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, лідэра страйкаму Менскага трактарнага заводу Сяргея Дылеўскага не пусьцілі адваката.
Раніцай 27 жніўня каля 30 чалавек зь піламі-«баўгаркамі» спрабавалі трапіць у будынак амбасады Лібіі на вуліцы Беларускай у Менску, піша Tut.by.
Вядомы беларускі кардыёляг Аляксандар Мрочак больш не дырэктар РНПЦ «Кардыялёгія». Яго звольнілі з ініцыятывы наймальніка — міністэрства здароўя.
Белсат паведаміў, што зьнік журналіст гэтага тэлеканалу Арцём Лява.
Відавочцы паведамілі пра затрыманьні на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Акрамя таго, амапаўцы зачынілі ўсе дзьверы ў касьцёле Сьвятых Сымона і Алены і нікога не выпускалі.
BBC піша пра канфлікт паміж пратэстоўцамі і ўзброенымі ахоўнікамі заправачнай станцыі.
Кірыл Галанаў і Ўладзіслаў Сакалоўскі зьехалі ў Літву, засьцерагаюцца рэпрэсіяў з боку беларускіх уладаў, піша Delfi.
Сябры Каардынацыйнай рады зьвярнуліся ў Сьледчы камітэт Беларусі з патрабаваньнем расьсьледаваць ужываньне сілы праваахоўнікамі на масавых вулічных акцыях пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Алег Міхалевіч забраў сваю працоўную кніжку. Ён падтрымаў калектыў, які звольніўся на знак пратэсту. Аб прычынах свайго сыходу са «Сталіцы», якую ўзначальваў 11 гадоў, расказаў TUT.BY.
Загрузіць яшчэ