Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустаршыня БХД Рымашэўскі трапіў у аварыю, кажа аб правакацыі з калёны пад дзяржаўнымі сьцягамі. ВІДЭА


Разьбіты аўтамабіль Віталя Рымашэўскага (Фота Дзяніса Садоўскага)

Віталь Рымашэўскі, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, паведаміў, што трапіў у аварыю, справакаваную калёнай машын пад дзяржаўнымі сьцягамі на Менскай кальцавой дарозе.

Як расказаў Рымашэўскі Радыё Свабода, на ягонай машыне быў бел-чырвона-белы сьцяжок, і, магчыма, гэта справакавала агрэсію — джып «мэрсэдэс» «падрэзаў» ягоны аўтамабіль, а іншая машына з калёны ўдарыла ягоную ззаду.

Паводле Рымашэўскага, калі пасьля аварыі ён пачаў стрым у фэйсбуку, людзі з калёны пад дзяржаўнымі сьцягамі паводзілі сябе агрэсіўна, а супрацоўнікі ДАІ, якія прыехалі на месца здарэньня, не спынялі агрэсію, а, наадварот, таксама казалі яму спыніць трансьляцыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG