Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас пратэстаў у ЗША загінулі два чалавекі


Падчас пратэсту ў горадзе Кеноша, штат Вісконсін
Падчас пратэсту ў горадзе Кеноша, штат Вісконсін

У ЗША прынамсі два чалавекі загінулі, яшчэ адзін паранены ў выніку стральбы на вуліцах гораду Кеноша ў штаце Вісконсін, дзе трэцюю ноч запар былі пратэсты.

Хваляваньні пачаліся пасьля таго як паліцыя – пры нявысьветленых абставінах – параніла афраамэрыканца Джэйкаба Блэйка 23 жніўня.

Удзельнікі пратэстаў падпальвалі машыны і будынкі, закідвалі паліцэйскіх камянямі і бутэлькамі. Тыя ўжывалі сьлезацечны газ і іншыя спэцсродкі. У аўторак, мяркуючы па відэазапісах у сацыяльных сетках, адбылася перастрэлка паміж цывільнымі асобамі. BBC піша пра канфлікт паміж пратэстоўцамі і ўзброенымі ахоўнікамі заправачнай станцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG