Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскіх ізалятарах на Акрэсьціна сьцьвярджаюць, што ў іх няма асуджанага лідэра страйкаму МТЗ Дылеўскага

Сяргей Дылеўскі, архіўнае фота
Сяргей Дылеўскі, архіўнае фота

Да сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, лідэра страйкаму Менскага трактарнага заводу Сяргея Дылеўскага не пусьцілі адваката.

Паводле абаронцы, у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і ізалятары часовага ўтрыманьня кажуць, што ў іх няма такога чалавека.

Раней адвакат Яўген Маслаў паведаміў, што безвынікова схадзіў у турму на Акрэсьціна, дзе знаходзіцца сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова. Яму не дазволілі сустрэцца з падабароннай, спаслаўшыся на складаную эпідэмічную сытууацыю.

Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі каля прахадной МТЗ 24 жніўня. На наступны дзень абодвух асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту.

XS
SM
MD
LG