Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плошчу Незалежнасьці ў Менску агароджваюць ад пратэстоўцаў. ФОТА 

Міліцэйскае ачапленьне ў Менску, 30 жніўня
Міліцэйскае ачапленьне ў Менску, 30 жніўня

Супрацоўнікі міліцыі ўсталёўваюць агараджу па пэрымэтры плошчы Незалежнасьці ў Менску.

Тут 30 жніўня, у 66-ы дзень нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі, заплянаваны чарговы марш прыхільнікаў пераменаў. Ініцыятары абяцаюць прынесьці яму «арыгінальныя падарункі».

На навакольных вуліцах таксама шмат спэцыяльнай тэхнікі і праваахоўнікаў, якія хаваюцца за шторкамі ў цывільных аўтобусах жоўтага колеру.

Тым часам Onliner.by паведамляе, што на плошчу Незалежнасьці не пусьцілі групу дзяўчат у народных строях з плякатамі і гарбузамі.

У сваю чаргу, гледачы «Белсату» таксама заўважылі каля плошчы Перамогі мікрааўтобусы з расейскімі нумарамі. З машынаў выйшлі людзі з расейскімі сьцягамі і так званымі «георгіеўскімі».

Папярэдні Марш новай Беларусі ў Менску тыдзень таму сабраў больш за 200 тысяч удзельнікаў.

XS
SM
MD
LG