Аўтар «Прессбола» Сяргей Шчурко сёньня ад гадзіны дня перастаў выходзіць на сувязь. Увечары стала вядома, што яго затрымала міліцыя і ён на Акрэсьціна.
МУС Беларусі сьцьвярджае, што пад Магілёвам спынілі дзейнасьць «ляснога» атраду.
Затрыманы яшчэ адзін чалец асноўнага складу Каардынацыйнай рады дзеля ўрэгуляваньня палітычнага крызісу ў Беларусі — юрыст Канстанцін Цітоў.
Адвакатка Людміла Казак наведала ў жодзінскім ізалятары сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву.
Як паведамляе МУС, 13 верасьня на вуліцы Ціхая ва ўрадавым пасёлку Дразды пратэстоўцы аказалі супраціў праваахоўнікам, якія «ахоўвалі грамадзкі парадак».
За ўдзел непаўналетніх у масавых акцыях ім самім і іхным бацькам пагражае адміністрацыйная адказнасьць: ад штрафу аж да забіраньня зь сям’і.
Наяўнасьць атрутных рэчываў з групы «Навічок» у арганізьме расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага пацьвердзілі лябараторыі Францыі і Швэцыі, паведаміў урад Нямеччыны.
Пра гэта паведамілі беларускія памежнікі ў адказе мітрапаліту на ягоную скаргу.
Пасьля адміністрацыйнага арышту на волю выйшлі тэлевядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Дзьмітры Кахно.
Радыё Свабода зьбірае сьведчаньні ахвяраў міліцэйскага бясчынства на вуліцах, у пастарунках і турмах Беларусі ў жніўні 2020 году.
Сілавікі мэтанакіравана затрымалі трох чалавек, сярод якіх былі фотакарэспандэнты Аляксандар Васюковіч і Ўладзь Грыдзін.
Здарэньне адбылося каля 17:00 у раёне дома 46 па вуліцы Ціміразева.
У Гомлі цягам амаль чатырох гадзін праходзіў «Марш герояў». Акцыя, у якой удзельнічалі некалькі тысяч чалавек, скончылася кропкавымі затрыманьнямі.
Паводле выданьня, гэта адбылося на вуліцы Ціхай у Драздах, калі ўдзельнікі дэманстрацыі адыходзілі ад дому старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
Сяргей Чаркасаў, які да 11 верасьня зьяўляўся сустаршынёй страйкаму «Беларуськалій», а таксама яшчэ адзін прадстаўнік камітэту Раман Лявончык затрыманыя ў Салігорску.
13 верасьня перад пачаткам Марша герояў зафіксаваны жорсткія затрыманьні людзей, якія шлі на мірны сход.
Агенцтва Bloomberg сьцьвярджае, што мае запіс тэлефоннай канфэрэнцыі амэрыканскай кампаніі Sandvine, дзе кіраўнікі прызналіся ў пастаўках у Беларусь тэхналёгіі, якая фільтруе каля 40% інтэрнэт-трафіку.
Вадзім Бельскі, выкладчык інфарматыкі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Сухога, асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту.
У відэароліку гучаць словы, што бацькі ня могуць маўчаць, калі іх дзеці не адчуваюць сябе ў бясьпецы, а абарона не зьяўляецца надзейнай.
Падчас тэлефоннай лініі 12 верасьня з намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Арцёмам Цуранам у яго пацікавіліся, ці законна вывешваць чырвоныя і белыя стужкі на аб’ектах гарадзкой інфраструктуры.
У паліттэхноляга Віталя Шклярава, якога трымаюць у менскім СІЗА, некалькі дзён трымаецца высокая тэмпэратура і кашаль.
Супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным затрымалі загадчыка навукова-асьветніцкага аддзелу музэю Беларускага Палесься Валера Кобрынца, паведамляе «Мэдыя-Палесьсе».
Траіх жыхароў Лагойску зьбіраюцца прыцягнуць да адказнасьці за ўдзел у акцыі пратэсту ў Менску 6 верасьня, паказанай на канале Euronews.
А таксама выказалі салідарнасць са студэнтамі.
18 зь іх пакінулі за кратамі да суду, паведаміла МУС.
Намесьнік генэральнага пракурора Аляксей Стук расказаў, як будзе выконваць даручэньні Аляксандра Лукашэнкі.
Пра інцыдэнт каля амбасады Швэцыі ў Менску паведамляе тэлеграм-канал #МотолькоПомоги.
У рэдакцыю дабрачыннага онлайн-праекту «Имена» прыйшлі людзі ў масках. Пакуль што незразумела, што гэта за сілавікі і якія ў іх мэты.
Жонка Дзьмітрыя Семчанкі пацьвердзіла «Нашай Ніве», што ў другой палове дня 10 верасьня ў іх кватэру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і забралі мужа.
Адміністрацыя ААТ «Беларуськалій» пракамэнтавала сытуацыю з гарняком Юрыем Корзунам, які 10 верасьня прыкаваў сябе кайданкамі да абсталяваньня шахты, а затым быў гвалтоўна эвакуаваны з забою.
28 жніўня, на наступны дзень пасьля масавага затрыманьня журналістаў у Менску і Берасьці, Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала старшыні Сьледчага камітэту заяву аб узбуджэньні крымінальнай справы па факце перашкоды законнай дзейнасьці супрацоўнікаў СМІ.
Пісьменьнік Уладзімер Арлоў прыйшоў падтрымаць ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі Сьвятлану Алексіевіч, якую ад раніцы 9 верасьня турбавалі праваахоўнікі.
Пра статус Марыі Калесьнікавай, затрыманай на беларуска-украінскай мяжы, нічога не паведамляецца.
У розных частках Менску паралельна адбываецца сэрыя ператрусаў у чальцоў Каардынацыйнай рады і штабу зьняволенага прэтэндэнта ў прэзыдэнты Віктара Бабарыкі.
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзкіх актывістаў і звычайных грамадзян.
Стала вядома яшчэ пра адну пацярпелую 9 жніўня, якую адвезьлі на допыт у Сьледчы камітэт і больш ня выпусьцілі. 7 верасня Свабода паведаміла пра былую пацыентку вайсковага шпіталя Марыю, якую забралі на допыт у СК, а пасьля зьмясьцілі на Акрэсьціна.
У кватэру, дзе жыве сябра рады экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ксенія Малюкова, з учорашняга дня спрабуюць трапіць невядомыя. У 14:30 там мусіць прайсьці ператрус.
Прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Антон Бычкоўскі заявіў Свабодзе, што прэтэнзій да Марыі Калесьнікавай, Івана Краўцова і Антона Раднянкова ў беларускіх памежнікаў на пропуску «Аляксандраўка» ў Нараўлянскім раёне не было.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максім Знак адрэагаваў у Facebook на вэрсію ўладаў пра тое, што Марыя Калесьнікава разам з прыхільнікамі спрабавала «ўцячы ва Ўкраіну, штурмам узяўшы мяжу».
Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 7 верасьня.
Цела 25-гадовага Аляксея Дзямідава знайшлі на ўскрайку мікрараёну Серабранка раніцай 5 верасьня. Абставіны яго сьмерці незразумелыя нават блізкім сваякам, піша «Наша Ніва».
«Служыць бы рад, падслужвацца агідна» — словы, якія раптам сталі актуальнымі ў сёньняшняй Беларусі, і якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Журналіст «Эхо Москвы» спытаўся сёньня ў прэс-сакратара Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, ці лічыць Расея трывожным званком тое, што ў нядзелю ў Менску, апранутыя ў цывільную вопратку, зьбівалі дубінкамі іншых людзей і разьбілі ўваходныя дзьверы ў кавярню.
Сярод затрыманых пасьля ўчорашняга «Маршу адзінства» апынуўся распрацоўнік мабільных праграм Канстанцін Канопка.
6 верасьня прэс-сакратар МУС апублікаваў відэа агляду машыны, у салёне якой быў бел-чырвона-белы сьцяг, сякера, улёткі з заклікам да забастоўкі і нажы.
На праспэкце Пераможцаў, Нямізе ды іншых вуліцах Менску зьявіліся людзі ў цывільным, якія зьбівалі пратэстоўцаў. Яны былі ў бронекамізэльках і з дубінкамі.
Як і падчас ранейшых акцый, апэратары сувязі рэзка зьніжаюць хуткасьць мабільнага інтэрнэту або зусім спыняюць трафік.
У цэнтар Менску рушылі калёны патэстоўцаў з Аўтазаводу, Партызанскага праспэкту, Лошыцы, Новай Баравой, Сухарава. На чыгуначным вакзале грае песьня «Перемен».
Уначы ля мэмарыялу загінуламу менчуку Аляксандру Тарайкоўскаму невядомыя людзі ў масках зафарбавалі надпіс «Не забудзем».
Загрузіць яшчэ