Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хочуць затрымаць, як і астатніх сябраў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады», — Арлоў пра перасьлед Алексіевіч 


Уладзімер Арлоў

Пісьменьнік Уладзімер Арлоў прыйшоў падтрымаць ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі Сьвятлану Алексіевіч, якую ад раніцы 9 верасьня турбавалі праваахоўнікі.

УЖЫВУЮ. Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе

Сьвятлана Алексіевіч — апошняя зь сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, хто застаўся на волі ці ня зьехаў у вымушаную эміграцыю.

«У іншых краінах з такімі людзьмі улада раіцца, як выйсьці з драматычнай сытуацыі, у якой апынулася грамадзтва. У нашым выпадку не абмежаваліся нават выклікам на допыт у Сьледчы камітэт, цяпер мы зьяўляемся сьведкамі таго, што Сьвятлану хочуць затрымаць, як і астатніх сябраў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады.

Апошняя, хто яшчэ застаецца на волі. Я з дыпляматамі і журналістамі падымаўся да яе, яна дала кароткае інтэрвію зь дзьвярэй кватэры. Спакойная, мужная жанчына, гатовая да ўсяго», — канстатаваў суразмоўца Свабоды.

Па словах Уладзімера Арлова, сярод іншага Сьвятлана Алексіевіч казала пра стасункі з Расеяй і яе пазыцыю ў цяперашнім палітычным крызісе ў Беларусі.

«Яна заявіла, што Расея можа страціць — зрэшты, ужо траціць — беларускі народ, — працягнуў далей Уладзімер Арлоў. — Дзякуючы перадусім палітыцы расейскіх вярхоў. У самым горшым выпадку, пра які ня хочацца нават гаварыць, Расея можа прыдбаць чарговую тэрыторыю, але беларусаў страціць назаўжды. А яшчэ атрымае партызанскую вайну, гэта без усялякага сумневу».

9 верасьня на падставе крымінальнай справы, распачатай Генпракуратурай за дзейнасьць Каардынацыйнай рады і спробу «захопу ўлады», затрымалі юрыстаў Максіма Знака і Ільлю Салея. Вядома, што ў СІЗА № 1 знаходзіцца Марыя Калесьнікава. Агулам 25 сутак арышту адбывае Сяргей Дылеўскі. Павал Латушка і Вольга Кавалькова пад ціскам спэцслужбаў былі вымушаныя зьехаць з краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG