Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч расказала журналістам, як да яе ў кватэру ламіліся невядомыя. ВІДЭА 


Сьвятлана Алексіевіч сустракае журналістаў на парозе сваёй кватэры, 9 верасьня
Сьвятлана Алексіевіч сустракае журналістаў на парозе сваёй кватэры, 9 верасьня

Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з журналістамі пасьля таго, як у яе кватэру настойліва намагаліся трапіць невядомыя.

УЖЫВУЮ Месяц пратэстаў. Калесьнікава на Валадарскага. Ціханоўская ў Варшаве. Знака затрымалі. Ператрусы ў Каардынацыйнай радзе

Па словах пісьменьніцы, ад самай раніцы хтосьці бясконца барабаніў у дамафон, і яна ўстрывожылася.

«Пасьля таго як забралі Максіма Знака, больш нікога ў прэзыдыюме Каардынацыйнай рады не засталося, — патлумачыла нобэлеўская ляўрэатка. — Але магу сказаць, што Рада будзе працаваць, людзей, насуперак запалохваньням, далучаецца ўсё больш. Апусьцелыя месцы зоймуць новыя асобы».

Паводле Сьвятланы Алексіевіч, цяпер галоўная задача — зрабіць усё, каб пазьбегнуць трагічнага разрыву паміж беларусамі.

«Вы ж бачыце, як разьюшана размаўляе пэўная частка грамадзтва, — зьвярнула ўвагу яна. — Хочацца, каб гэта ўбачыла і ўлада. Лукашэнка кажа, што не зьбіраецца дамаўляцца з вуліцай. Але вуліца — гэта і ёсьць народ. Ня тыя, каго ён сам прызначыў „народам“, а ўсе мы — настаўнікі, мэдыкі, айцішнікі. Увесь сацыяльны зрэз. А пыха ўлады якраз прыводзіць да небясьпечнага разрыву. Як бы ні спрабавалі ягоныя прыслужнікі сьцьвярджаць, што выходзяць наркаманы і забойцы, увесь сьвет бачыць зусім іншае — цудоўныя, адухоўленыя твары сапраўдных беларусаў».

Раней Сьвятлану Алексіевіч выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт у сувязі з крымінальнай справай аб спробе «захопу ўлады» Каардынацыйнай радай. Але яна адмовілася сьведчыць супраць сябе і даваць падпіску аб неразгалошваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG