Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алексіевіч: «Замест выдраных з нашых шэрагаў прыйдуць сотні іншых»


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская ляўрэатка, старшыня беларускага Пэн-цэнтру, выступіла з заявай. Гэта адбылося пасьля таго, як ранкам невядомыя людзі званілі ў дамафон і на тэлефонны нумар пісьменьніцы.

«Ужо не засталося нікога з маіх сяброў-аднадумцаў у прэзыдыюме Каардынацыйнай рады. Усе ці ў турме, ці выкінутыя за мяжу. Сёньня ўзялі, апошнім, Максіма Знака.

Спачатку ў нас скралі краіну, выкрадаюць лепшых з нас. Але замест выдраных з нашых шэрагаў прыйдуць сотні іншых. Паўстаў не Каардынацыйны камітэт. Паўстала краіна. Я хачу паўтарыць тое, што гавару заўжды. Мы не рыхтавалі перавароту. Мы хацелі не дапусьціць расколу ў нашай краіне. Мы хацелі, каб у грамадзтве пачаўся дыялёг. Лукашэнка кажа, што ня будзе размаўляць з вуліцай, а вуліца — гэта сотні тысяч людзей, якія кожную нядзелю і кожны дзень выходзяць на вуліцу. Гэта ня вуліца. Гэта народ.

Людзі выходзяць на вуліцу са сваімі маленькімі дзецьмі, таму што яны вераць, што яны перамогуць.

Яшчэ я хачу зьвярнуцца да рускай інтэлігенцыі, назавём гэта так па старой звычцы. Чаму вы маўчыце? Мы чуем толькі рэдкія галасы ў падтрымку. Чаму вы маўчыце, калі бачыце, як растоптваюць маленькі горды народ? Мы ўсё яшчэ вашы браты.

А свайму народу я хачу сказаць, што я люблю яго. Я ганаруся ім.

Вось зноў нехта невядомы звоніць у дзьверы...»

Падтрымаць Сьвятлану Алексіевіч да яе дому прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG