Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cпартовага журналіста Сяргея Шчурко арыштавалі на 15 сутак


Сяргей Шчурко
Сяргей Шчурко

Аўтар «Прессбола» Сяргей Шчурко сёньня ад гадзіны дня перастаў выходзіць на сувязь.

«Прессбол» паведаміў са словаў Вольгі Хіжынковай, былой прэсавай сакратаркі ФК «Дынама-Берасьце», што журналіст пасьпеў напісаць, што да яго едуць на размову супрацоўнікі міліцыі, пасьля чаго тэлефон перастаў адказваць.

Абноўлена: Спартовага журналіста Сяргея Шчурко асудзілі на 15 сутак. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў Першамайскім РУУС.​

Увечары 14 верасьня, як паведаміла «Наша ніва», стала вядома, што Шчурко на Акрэсьціна. Пакуль невядома, у чым яго абвінавачваюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG