Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нясуць небясьпеку пажару». Чыноўнік Менскага гарвыканкаму патлумачыў, чаму здымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі


Падчас прамой тэлефоннай лініі 12 верасьня з намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму Арцёмам Цуранам у яго пацікавіліся, ці законна вывешваць чырвоныя і белыя стужкі на аб’ектах гарадзкой інфраструктуры.

«Ёсьць правілы добраўпарадкаваньня гораду, дзе прапісаныя патрабаваньні да ўпрыгожваньня гарадзкіх тэрыторый, — цытуе чыноўніка агенцтва „Мінск-Навіны“. — Ініцыятыва грамадзян не павінна быць самавольнай. Праз 2–3 месяцы гэтыя стужачкі ператворацца ў неахайныя шматкі, якія ня будуць несьці эстэтычнага эфэкту. Большасьць людзей падобныя ініцыятывы раздражняюць, калі кожны дзень зьяўляюцца надпісы, стужкі, сьцягі ў неўстаноўленых месцах. На адрас гарвыканкаму паступаюць такія звароты».

Намесьнік старшыні Менгарвыканкаму таксама акцэнтаваў увагу, што вывешваньне бел-чырвона-белых сьцягоў незаконнае, бо яны «не зьяўляюцца дзяржаўнай сымболікай». Ёсьць і іншыя прычыны.

«Вывешваньне сьцягоў на бальконах, фасадах дамоў стварае пажаранебясьпечную сытуацыю. Палатном завешваюць некалькі паверхаў. Як правіла, гэта штучныя тканіны, лёгкаўзгаральныя. У выпадку ўзгараньня могуць пацярпець людзі», — аргумэнтаваў Арцём Цуран.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG