Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля амбасады Швэцыі сілавікі спрабавалі спыніць людзей, якія прыйшлі прасіць прыстанішча 


Чалавек схаваўся ад перасьледу сілавікоў на тэрыторыі амбасады Швэцыі ў Менску. 11 верасьня.

Пра інцыдэнт каля амбасады Швэцыі ў Менску паведамляе тэлеграм-канал #МотолькоПомоги.

Сьцьвярджаецца, што два чалавекі прыйшлі да дыпляматычнага прадстаўніцтва гэтай скадынаўскай краіны, каб папрасіць палітычнага прыстанішча за перасьлед беларускімі ўладамі.

Амбасада Швэцыі ў Менску
Амбасада Швэцыі ў Менску

Аднак сьледам да будынку прыехалі прадстаўнікі праваахоўных структураў, якія паспрабавалі перашкодзіць пацярпелым ад рэжыму.

Паводле інфармацыі Свабоды, сілавікі сапраўды прыйшлі да амбасады Швэцыі і ходзяць вакол яе, некага чакаюць.

У амбасадзе Швэцыі ў Менску пакуль не камэнтуюць сытуацыю.

Ахоўнік размаўляе з чалавекам за картонкай
Ахоўнік размаўляе з чалавекам за картонкай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG